Пятница, 25 сентября 2020

По два года получили щерчовские «коллекторы», которые вывезли должника в лес в багажнике и избили

746

У адным з нумароў «раёнкі» расказвалася ўжо аб «подзвігах» двух самазваных «калектараў» з вёскі Шчарчова. Падчас следчых дзеянняў былі ўстаноўлены ўсе падрабязнасці гэтай гісторыі.
Жыхар Шчарчова рабіў пакупкі ў мясцовым магазіне, але грошай не хапала і ён прасіў прадаўца адпускаць тавар «на вексель». У выніку сума запазычанасці дасягнула амаль 500 рублёў, і прадавец справядліва запатрабавала вярнуць доўг.
А як гэта зрабіць, калі грошай няма і невядома, калі яны з’явяцца? Аб гэтым даўжнік сумленна паведаміў жанчыне. Тая паскардзілася на сваю даверлівасць сужыцелю, і апошні вырашыў дамагчыся праўды: разам са сваім сябрам правесці «калектарскую зачыстку» даўжніка.
Спачатку яны пераконвалі мужчыну словамі, потым — кулакамі, а затым вырашылі зрабіць, як у класічным баевіку: звязанага даўжніка ў багажніку аўто вывезлі ў лес. Дзе і працягвалася «перакананне» з дапамогай усяго, што трапляла пад руку.
Пасля атрыманых пабояў пацярпелы ледзь змог дапаўзці дадому, дзе ўзрушаная жонка выклікала міліцыю.
***
Днямі крымінальная справа «калектараў» была разгледжана судом. Адпаведна з ч.2 арт.384 (прымус да выканання абавязкаў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, абодва «шукальнікі праўды» прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі.
Вадзім Лабінскі,
старшы следчы РАСК.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *