Вторник, 19 июня 2018

Перспективы республики на примере одного района: премьер-министр Андрей Кобяков ознакомился с предприятиями Пружанщины

1 066

Разнастайнай і пазнавальнай назваў сваю паездку па Пружанскім раёне Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў. Асноўнай яе мэтай было азнаямленне з планам выканання даручэнняў Прэзідэнта краіны па развіцці інфраструктуры аграгарадкоў, эфектыўнасці мадэрнізацыі льногаліны і заканчэнні праграмы ўзвядзення малочнатаварных фермаў і будаўніцтва траншэй для захоўвання сянажнай (сіласнай) масы. Андрэя Уладзіміравіча асабліва цікавіла, як названыя мерапрыемствы выконваюцца ў аддаленых ад цэнтра рэгіёнах.

Спачатку Прэм‘ер-міністр А.У.Кабякоў разам з губернатарам вобласці А.В.Лісам і старшынёй райвыканкама М.М.Крэйдзічам пабывалі ў аграгарадку Лінова.
З інфармацыяй аб яго развіцці гасцей пазнаёміла старшыня мясцовага сельвыканкама Т.М.Мардань. Прэм’ер-міністра цікавілі пытанні ўзвядзення жылля на цэнтральнай сядзібе і ў навакольных вёсках, медыцынскае абслугоўванне, вырашэнне праблем з безгаспадарнымі дамамі і пустуючымі землямі.
Расказала Таццяна Мікалаеўна і аб рэалізацыі праекта па рэканструкцыі сельскага Дома культуры, а таксама аб ініцыятыве мясцовага жыхара Аляксандра Гука, які стварыў сайт «Лінова і наваколле» і пастаянна папаўняе яго свежай інфармацыяй. Сайт прыцягвае наведвальнікаў з розных куткоў свету.

У падтрымцы мясцовай  прадпрымальніцкай ініцыятывы высокія госці пераканаліся падчас візіту на Пружанскі  завод радыёдэталей. Там была арганізавана выстава прадукцыі як прыватных, так і акцыянерных прадпрыемстваў, якія займаюцца на тэрыторыі раёна выпускам розных тавараў для прамысловасці і спажывецкага гандлю. Практычна з кожным Прэм’ер-міністр размаўляў падоўгу, цікавіўся напрацоўкамі і, зразумела, вырашэннем праблем. Напрыклад, прадстаўнікі ТАА «Уніформа» расказалі аб тым, што на мясцовым узроўні пытанні вырашаюцца больш-менш лёгка, а вось у глабальным маштабе без падтрымкі ўрада ім не абысціся. І ў першую чаргу, з-за няроўнай канкурэнтнай барацьбы з замежнымі вытворцамі, якія карыстаюцца такімі ж магчымасцямі на беларускім рынку, што і айчынныя вытворцы. 

Магчымая дапамога на вышэйшым узроўні ў вырашэнні пытання пашырэння экспарту цікавіла прадстаўнікоў прадпрыемстваў «Нятканы свет» і «Экалагічныя матэрыялы», прадукцыя якіх вылучаецца высокай якасцю, разнастайнасцю і карыстаецца попытам. А вось для таварыства «МЭР» самай актуальнай праблемай на сённяшні дзень з’яўляецца павелічэнне вытворчых плошчаў: для гэтай спецыфічнай вытворчасці цяжка падабраць  патрэбны будынак. Прыкладам прыцягальнасці беларускай эканомікі для замежных інвестараў можна лічыць факт дзейнасці турэцкага прадпрыемства «Белшпондрэў», з прадукцыяй якога таксама азнаёміўся А.У.Кабякоў. 

А дэманстрацыя вырабаў ТАА «Універсумбел», дзе выпускаецца кінетычны пясок для дзіцячай творчасці, натуральна здзівіла Прэм’ер-міністра. Са сваёй прадукцыяй кампанія таксама асвойвае экспартныя накірункі, пры гэтым пастаянна пашыраючы асартымент. Напрыклад, у дадатак да цуду-пяску з нядаўняга часу пачалі выпускаць арганічныя фарбы для малявання рукамі і пластычную масу для развіцця дробнай маторыкі.

Не менш цікавай стала для Прэм‘ер-міністра і экскурсія па заводскіх цэхах.

Тут Андрэй Уладзіміравіч адзначыў, што скардзіцца на складаныя эканамічныя ўмовы не будуць толькі такія ініцыятыўныя дырэктары прадпрыемстваў, як В.М.Каліх, дзякуючы  якому  ААТ «Пружанскі  завод радыёдэталей» рэгулярна пашырае свой асартымент, знаходзіць новых спажыўцоў кабельнай прадукцыі і шмат чаго іншага, што тут вырабляецца. Высокіх гасцей асабліва ўразіла практычна безадходная вытворчасць пластмасавых вырабаў, многія з якіх раней завозіліся  з-за межаў рэспублікі.


На льнозаводзе А.У.Кабякоў  грунтоўна пагутарыў з дырэктарам прадпрыемства М.С.Жогалам. А праблемных пытанняў у льногаліны нямала, асабліва, што тычацца недасканалай нарматыўнай і стандартызацыйнай базы. Для Андрэя Уладзіміравіча атрыманая  падчас гэтай гутаркі інфармацыя стала падставай для занясення ў штотыднёвік шэрагу меркаванняў, якія варта вывучаць разам з эканамічнымі службамі для прыняцця адпаведных рашэнняў на ўзроўні Саўміна. Са свайго боку Прэм’ер-міністр паабяцаў падтрымку ініцыятыўнаму кіраўніцтву, якое здолела арганізаваць вытворчасць такім чынам, каб адходаў не было ўвогуле. Напрыклад, кастрыцу, якая застаецца пасля апрацоўкі лёну, льнозавод зараз спрабуе пастаўляць для конегадоўчых гаспадарак Германіі.
З практыкай і поспехамі па ўзвядзенні малочнатаварных фермаў, праграма аднаўлення якіх павінна закончыцца ў наступным годзе, А.У.Кабякоў азнаёміўся на прыкладзе МТФ «Казлы» ААТ «Жураўлінае». Тут найбольш  гарачыя дэбаты адбыліся з нагоды выдзялення і размеркавання крэдытных рэсурсаў на сельскагаспадарчыя патрэбы. Уздымаліся пытанні аб тым, якім чынам нават рэнтабельная вытворчасць можа разлічвацца з пазыкамі, ці на самай справе падобныя аб’екты могуць хутка акупляцца?  Дырэктар таварыства М.М.Грышкевіч  расказаў, што дэманструемай ферме сёлета споўнілася 10 гадоў і на сённяшні дзень яна сябе акупіла, прыносячы даволі сур’ёзны прыбытак у скарбонку гаспадаркі. Гэта відавочна і па заработнай плаце работнікаў фермы, дзе аператар машыннага даення ў сярэднім атрымлівае 1000-1100 рублёў.
На традыцыйнай прэс-канферэнцыі Андрэй Кабякоў паведаміў, што паездкай і ўбачаным падчас яе ён вельмі задаволены. Нямала зрабіў даручэнняў сваім памочнікам, якія занатоўвалі ўсю інфармацыю для прыняцця наступных праграмных дзеянняў па развіцці айчыннай эканомікі.

Алег Сідарэнка, Сяргей Талашкевіч (фота).

3 комментариев

  • Андрей

    Показуха-это наше всё.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Sralee Muhee

    А есть, что показать, уж простите мне моё любопытство? ???

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *