Четверг, 3 декабря 2020

Наш крухмал знойдзе спажыўца

2 292

Крухмала-патачная прамысловасць, галіна харчовай прамысловасці, якая вырабляе крухмалапрадукты — крухмал, патаку, глюкозу і іншыя. Яе развіццё на Беларусі пачалося ў 1840-х гадах на дробных прадпрыемствах. Пры базіснай крухмалістасці бульбы (15%) яе расход на вытворчасць 1 тоны сухога крухмалу складае 6,4-6,6 тон.

Крухмал — белы аморфны парашок без паху і смаку, які па знешняму выгляду напамінае муку. Не раствараецца ў халоднай вадзе, у гарачай утварае калоідны раствор. Асноўныя крыніцы атрымання крухмалу — бульба, кукуруза, пшаніца, рыс, сорга.

Крухмал мае шырокае харчовае і тэхнічнае прымяненне ў народнай гаспадарцы. Сыры — перапрацоўваецца ў патаку, дэкстрыны, штучнае сага, глюкозу, мадыфікаваныя крухмалы. Сухі крухмал служыць для прыгатавання кулінарных і кандытарскіх вырабаў, выкарыстоўваецца ў каўбаснай вытворчасці. Ён знаходзіць прымяненне таксама ў тэкстыльнай, папяровай, паліграфічнай, запалкавай, парфумнай, рэзінавай вытыворчасцях. У медыцыне крухмал выкарыстоўваюць для прыгатавання нерухомых павязак, прысыпак і мазяў.

Наш крухмал знойдзе спажыўца

У Беларусі налічваецца 17 спецыялізаваных прадпрыемстваў па вытворчасці крухмалу. Самым маладым з іх з’яўляецца крухмальны завод ААТ «Айчына». Першая прадукцыя тут была атрымана ў верасні мінулага года. Аб асаблівасцях работы прадпрыемства расказвае яго тэхнолаг Т.В.Гічава.

— Тамара Віктараўна, што сабой уяўляе ваша вытворчасць?

— Для вытворчасці бульбянога крухмалу выкарыстоўываюцца разнастайныя тэхналагічныя схемы. Але незалежна ад апаратурнага афармлення, кожны з гэтых спосабаў уключае аднолькавыя тэхналагічныя аперацыі: захоўванне сыравіны, падрыхтоўка яе да перапрацоўкі, аддзяленне бульбянога соку і мязгі, ачыстка сушка і фасоўка крухмалу, утылізацыя пабочных прадуктаў.

Найбольш эфектыўнай ў дадзены момант з’яўляецца тэхналогія перапрацоўкі бульбы на крухмал з выкарыстаннем шматступенчатай гідрацыклоннай устаноўкі, на якой ажыццяўляюцца аперацыі раздзялення тонказдробненнай бульбяной кашкі на крухмальную суспензію і сумесь мязгі з бульбяным сокам.

На нашым заводзе ўстаноўлена кітайскае абсталяванне, якое ўключае гідрацыклонную ўстаноўку вытворчасці карпарацыі «СLETC». Кітайскі бок праводзіў яго мантаж, наладку і выпрабаванне. Пры трохзменным рэжыме работы мы здольныя перапрацоўваць 100 тон бульбы ў суткі. У нас налічваецца тры цэхі: мыйкі і здрабнення бульбы, атрымання крухмальнага малачка, сушкі і фасоўкі прадукцыі. Пры поўнай загрузцы на заводзе павінна працаваць 40 чалавек.

— А наколькі задавальняе якасць перапрацоўваемай сыравіны?

— Па тэхналогіі мы павінны перапрацоўваць бульбу з сярэднім утрыманнем крухмалу не ніжэй 14%. Але, жыццё, як кажуць уносіць свае карэктывы. Напрыклад, раннеспелы сорт галандскай селекцыі «рэд скарлет», які мы перапрацоўвалі ўтрымлівае ў сярэднім толькі 11% крухмалу. Зразумела, што ў такім выпадку павялічваецца сабекошт выпускаемай прадукцыі.

Вельмі важны аспект і захоўванне сыравіны. На тэрыторыі завода ўжо пачата будаўніцтва тыпавога бульбасховішча, што дасць магчымасць звесці да мінімуму страты бульбы пры захоўванні.

— Тамара Віктараўна, а якім чынам выкарыстоўваюцца пабочныя прадукты?

— Асноўным пабочным прадуктам пры вытворчасці крухмалу на заводзе з’яўляецца мязга. Яе мы абязводжаем і накіроўваем на корм жывёле на МТФ «Харава». Бульбяная мязга — вугляводны корм, які можа выкарыстоўвацца, для скармлівання, як дойным каровам, так і маладняку.

— А наколькі паспяхова ідзе рэалізацыя вырабленага крухмалу?

— З пачатку сезона на заводзе атрымана каля 200 тон крухмалу. Каля 20% яго адпавядае сорту экстра, астатнія 80% — вышэйшаму. Рэалізуем мы сваю прадукцыю для патрэб канцэрнаў «Белбіяфарм», «Беллегпрам», мясакамбінатаў і хлебазаводаў рэспублікі і вобласці. На наступны сезон пастараемся выйсці з пастаўкамі нашай прадукцыі вытворчаму аб’яднанню «Беларуськалій». Частка крухмалу ўжо паступіла ў рознічны гандаль. Я думаю, што якасны крухмал заўсёды будзе карыстацца попытам у спажыўцоў. Дарэчы, шмат каго зацікавяць рецепты с фото.

— Тамара Віктараўна, вытворчасць крухмала носіць сезонны характар. А ці ёсць, якія небудзь напрацоўкі, каб гэты сезон працягваўся як мага даўжэй?

— Мы над гэтым працуем. Дарэчы, падчас наведвання завода прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь С.С.Сідорскім у снежні мінулага года, пытанне гэта таксама ўзнімалася. На перспектыву маем намер вырабляць мадыфікаваны крухмал. Для гэтага неабходна яшчэ набыць і ўстанавіць адпаведнае абсталяванне. На аналагічным заводзе ў ААТ «Новая Друць» Бялыніцкага раёна вытворчасць мадыфікаванага крухмалу ўжо арганізавана. Мы павінны справіцца таксама.

Гутарыў Мікола Архуцік.

Один комментарий

  • xmapa

    А са старога крухмальнага трэба зрабіць — бровар(гарэлачна-лікёрны)!
    Грошай будзе ў бюджэце — аж за вочы!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *