Суббота, 5 декабря 2020

Подробности падения: тракторист и пастух отделались легкими травмами, а трактор не подлежит ремонту

2 047

Чацвёртага кастрычніка каля 23 гадзін вечара адбылося дарожна-транспартнае здарэнне на чыгуначнай станцыі ў Аранчыцах: трактар «МТЗ-1221» з прычэпам пратараніў агароджанне на мосце і ўпаў на чыгунку з вышыні каля шасці метраў. Паводле слоў начальніка лінейнага пункта міліцыі Брэсцкага АУСТ Генадзя Лінніка, з-за абрыву кантактных  правадоў і пашкоджання шляхоў на гэтым участку чыгункі былі затрыманы тры пасажырскія цягнікі міжнароднага паведамлення: Мінск-Варшава на 25 мінут, Варшава-Мінск на 1 гадзіну 20 мінут і Брэст-Масква на 40 мінут. Прыкладна паўтары гадзіны спатрэбілася работнікам станцыі «Аранчыцы», каб ліквідаваць асноўныя непаладкі і аднавіць рух.

Абодва мужчыны, якія ехалі ў трактары, адбываюць пакаранне ў выпраўленчай установе адкрытага тыпу ў  в.Куплін, працуюць у  ААТ «Ліноўскае». І трактарыст, і пастух, якога ён падвозіў, былі нецвярозымі.
Пацярпелых шпіталізавалі ў Пружанскую райбальніцу.  На здзіўленне, траўмы ў іх аказаліся невялікімі, а вось трактар аднаўленню наўрад ці падлягае.

Па дадзеным факце праводзіцца праверка, у тым ліку, падлічваецца ўрон, нанесены чыгунцы, які давядзецца кампенсаваць вінаватым.

Марына Вакульская, фота Алега Краснакуцкага.

Один комментарий

  • Саня 339

    пацаны — ваще ребята=))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *