Четверг, 1 октября 2020

Антинаркотическая операция «Мак»: все больше наркосодержащих растений выявляют на частных огородах, а не на пустырях

580

Традыцыйна ў летнія месяцы на тэрыторыі раёна праводзіцца антынаркатычная аперацыя «Мак», якая сёння прынесла даволі цікавыя сюрпрызы. Напрыклад, як паведамляе старшы оперупаўнаважаны райаддзела міліцыі С.У.Блізнянскі, у мінулыя гады часцей за ўсё пасевы наркаўтрымліваючых раслін выяўляліся на пустырах і пакінутых агародах. Цяпер жа больш за паловы фактаў прыходзяцца на выкарыстоўваемыя прыватнымі ўласнікамі землі: з 23 фактаў — 14 адміністрацыйных пратаколаў па арт.16.1 КаАП РБ. І гэта нягледзячы на тое, што аб магчымых штрафных санкцыях раённая газета папярэджвала яшчэ на пачатку чэрвеня.Таксама, як расказаў Сяргей Уладзіміравіч, былі ўзбуджаны і пяць крымінальных спраў, звязаных з наркотыкамі, прычым дзве з іх — па цяжкіх фактах. Напрыклад, 17 жніўня жыхар раёна быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці па ч.1 арт.328 КК РБ за захоўванне 24 грамаў марыхуаны. Але праз некалькі дзён у ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і следчых дзеянняў было ўстаноўлена, што малады чалавек у перыяд з 11 па 15 жніўня скраў наркатычныя сродкі ў адной з устаноў аховы здароўя раёна. За што ў дачыненні да яго ўзбуджана больш сур’ёзная крымінальная справа па ч.2 арт.327 КК РБ, згодна з якой абвінавачваемаму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *