Пятница, 10 апреля 2020

Мухавец похорошел. Реку очистили от зарослей и … мусора

4 258

Як паведаміў начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама А.В.Бушук, у сувязі з неабходнасцю навядзення парадку было прынята рашэнне аб ачыстцы рэчышча ракі Мухавец па ўсёй даўжыні яго праходжання праз горад — ад вуліцы Савецкай да вуліцы Макаранкі. Асноўныя работы на працягу двух тыдняў былі выкананы спецыялістамі і тэхнікай ААТ «Пружанскае ПМС». Уклалі свае сродкі і прынялі актыўны ўдзел у работах КУВП «Камунальнік», аўтапарк №11, ААТ «Рамбуд» г.Пружаны і ДЭУ-25.
Па словах Аляксандра Вячаслававіча, рэчышча ачышчалася як ад расліннасці, так і ад смецця, якое назбіралася ў рэчцы з-за нядбайных гараджан.
Цяпер Мухавец мае чысты «твар», што адразу заўважылі аматары рыбнай лоўлі, якія з’явіліся ўздоўж яго берагоў.

Алег СІДАРЭНКА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *