Суббота, 15 декабря 2018

Наш опрос: Нужно ли городу столько «лежачих полицейских»?

965

Наталля:
— Адназначна «за», бо лічу іх выдатным абмежавальнікам хуткасці аўтааматараў і памочнікам у падтрыманні бяспекі для пешаходаў. Прызнаюся, што некаторая доля нязручнасцей прысутнічае, але варта з гэтым прымірыцца.

Таццяна:
— Я не супраць штучных няроўнасцей, але не ў такой колькасці, як у нас. Напрыклад, на вуліцах Вінаградава і Янкі Купалы магло б быць і менш «ляжачых паліцэйскіх». Увогуле навошта іх ствараць на перасячэнні дарог, дзе разумны ведае, што трэба скідваць хуткасць? А неразумнага і перашкоды не спыняць.

Святлана:
— Іншых магчымасцей і сродкаў для скарачэння аварый на дарогах я не бачу. Як вадзіцелю мне, зразумела, лягчэй ездзіць па дарогах без няроўнасцей, але ніякіх значных цяжкасцей «ляжачыя паліцэйскія» не ствараюць.

Аляксандр Віктаравіч:
— Я поўнасцю падтрымліваю з’яўленне штучных няроўнасцей на вуліцах горада. Але толькі тады, калі яны робяцца разумна. Быў у Кобрыне, дзе «ляжачых паліцэйскіх» намнога больш, але яны выкананы правільна, па ўсіх патрабаваннях і стандартах. А значыць, не нясуць пагрозы ні вадзіцелю, ні яго аўтамабілю. У нас жа…. рукі трэба адарваць за такую работу.

Яўген:
— Штучныя няроўнасці — гэта бяспека для пешаходаў, асабліва ў цёмны час сутак, калі на вуліцах з’яўляюцца аматары «паліхачыць». У выніку «ляжачыя паліцэйскія», як і дарожныя знакі, прымушаюць вадзіцеляў кантраляваць сябе.

Алег Сідарэнка, Сяргей Талашкевіч (фота).

Один комментарий

  • трдяга

    Пружаны пешеходные…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *