Суббота, 20 января 2018

«БугЕвроМебель» поможет справить новоселье

1 886

Таварыства з абмежаванай адказнасцю «БугЕўраМэбля» было зарэгістравана ў 2007 годзе. Спачатку яно размяшчалася ў Брэсце. Аднак, як тлумачыць яго дырэктар Д.А.Місоўскі, рынак мэблі абласнога цэнтра даволі насычаны і маладому прадпрыемству цяжка знайсці сваю нішу. Таму і вырашылі праз год накіравацца ў раёны Брэстчыны. Выбар прыйшоўся на Пружаншчыну, дзе на базе былога ваеннага гарадка ў вёсцы Шчарчова адбылося другое нараджэнне ТАА «БугЕўраМэбля». Па словах Дзмітрыя Аляксандравіча, асноўны профіль дзейнасці прадпрыемства — вытворчасць корпуснай, убудаванай і офіснай мэблі па індывідуальных заказах. Усе мадэлі вырабляюцца па еўрапейскіх стандартах на сучасным абсталяванні з высакаякаснай сыравіны і матэрыялаў. Уся прадукцыя ТАА “БугЕўраМэбля” сертыфікавана і адпавядае прынятым стандартам.

— Пры гэтым акцэнт робіцца на зручнасць мэблевых гарнітураў. Асноўнае патрабаванне да сучаснай мэблі -– мабільнасць. Таму ўсе прадметы лёгка перекампаноўваюца, што пашырае магчымасці перапланіровак без лішніх выдаткаў. Напрыклад, кухні сёння павінны быць эрганамічнымі, каб гаспадыні мелі магчымасць усё трымаць “пад рукой”.
За некалькі гадоў існавання таварыствам наладжана высокатэхналагічная вытворчасць. Аднак гэта не толькі ўласная поўнафункцыянальная база, але і якаснае і прафесійнае суправаджэнне кожнага дагавора. Не сакрэт, што зараз на рынку мэблі нярэдка можна сустрэць і махляроў, якія таксама могуць выдаць падробленыя дакументы з неабходнымі пячаткамі. Таму, як расказвае дырэктар ТАА «БугЕўраМэбля» Д.А.Місоўскі, і быў з дапамогай юрыдычных служб распрацаваны цэлы пакет дакументаў, у які ўваходзяць дагавор на некалькіх старонках, страхавыя абавязацельствы, штрафныя санкцыі для вытворцы. Таксама адразу выконваецца самы падрабязны макет заказу. Там жа агавораны і выкарыстоўваемыя сыравіна, фурнітура і іншыя матэрыялы.
Да слова, за два гады прадпрыемствам выканана шэраг заказаў жыхароў і арганізацый раёна. І практычна ўсе засталіся задаволенымі.

ПРЫ ВЫТВОРЧАСЦІ МЭБЛІ ВЫКАРЫСТОЎВАЮЦЦА ТАКІЯ МАТЭРЫЯЛЫ, ЯК:
• Ламінаванае ДСП шырокай каляровай гамы таўшчынёй ад 10 да 28 мм.
• Тарцы ДСП абклейваюцца пластыкавай супрацьударнай стужкай ПВХ таўшчынёй 2 мм розных расфарбовак.
• Шкло таўшчынёй 4-6 мм, таніраванае шкло з паліраванымі і шліфаванымі тарцамі, люстэркі розных адценняў. Па жаданні можна выкарыстоўваць шкліны або люстэркі з малюнкамі рознай тэматыкі.
• Металічныя сістэмы вузлавых мацаванняў тыпу TRIS 25,32,50 мм, ARGO, RONDO.
• Алюмініевы профіль.
Сыравіну на прадпрыемстве больш выкарыстоўваюць імпартнай вытворчасці — Польшчы і Украіны. Пліты ДСП вытворчасці гэтых краін маюць выдатнае спалучэнне цаны і якасці. Аднак, кіруюцца пры гэтым прынцыпам «кліент заўсёды мае рацыю», таму імкнуцца задаволіць усе патрабаванні заказчыка, нават самыя экзатычныя.
Тое ж тычыцца і фурнітуры. Па структуры яна складае прыкладна чацвёртую частку кошту заказу, таму на «БугЕўраМэбля» выкарыстоўваецца ў асноўным недарагія аналагі. Праўда, на рынку нашай краіны ёсць і больш дарагія прапановы, і жаданне заказчыка выкарыстоўваць менавіта такую фурнітуру абавязкова будзе выканана.
Высокі ўзровень кантролю якасці з’яўляецца асновай карпаратыўных прынцыпаў ТАА “БугЕўраМэбля”. Такі падыход да справы забяспечвае стабільныя паказчыкі росту вытворчасці і давер нашых кліентаў. За час свайго існавання таварыства рэгулярна паспяхова ўдзельнічае ў рознага роду тэндэрах на пастаўку мэблі буйным суб’ектам гаспадарання раёна і вобласці. Пры гэтым у структуры прадукцыі тыповыя наборы мэблі складаюць прыкладна 40%, астатняе мае арыгінальны дызайн.
Побач з высокатэхналагічным абсталяваннем на прадпрыемстве актыўна выкарыстоўваюцца і ручныя інструменты. Гэта выклікана характарам заказаў, якія прадугледжваюць індывідуальны падыход да кожнага вырабу. У будучым, як гаворыць дырэктар таварыства, плануецца набыць абсталяванне з праграмным кіраваннем.

ДЫЗАЙН МЭБЛІ
Перш чым заключаць дагавор на выраб мэблі, рэкамендуем вам распрацаваць дызайн будучага вырабу. Сучасныя камп’ютарныя тэхналогіі дазваляюць атрымаць поўную аб’ёмную каляровую візуалізацыю памяшкання з убудаванай, корпуснай або офіснай мэбляй. Гэта дазволіць кліенту адразу мець дадзеныя аб прапорцыях, памерах і каляровых спалучэннях у інтэр’еры, своечасова занесці карэкціроўкі ў кампаноўку вырабу, пазбегнуць памылак.
ПАСЛУГІ ПРЫ ВЫТВОРЧАСЦІ МЭБЛІ:
• выезд дызайнера на аб’ект заказчыка;
• дызайн-праект вытворцы;
• устаноўка і мантаж усёй мэблі «пад ключ»;
• гарантыйнае абслугоўванне мэблі на працягу 18 месяцаў;
• паслягарантыйнае абслугоўванне.
Гэтыя прапановы з’яўляюцца галоўнымі ў сервісным абслугоўванні кліентаў ТАА «БугЕўраМэбля». Адразу да кліента з неабходным камп’ютарным абсталяваннем прыедзе дызайнер-канструктар прадпрыемства, які ў улікам патрабаванняў заказчыка, памераў памяшкання складзе макет будучага гарнітура. І самае важнае, што яго можна пабачыць уласнымі вачыма. З дапамогай камп’ютарных праграм робіцца віртуальны макет складанай праекцыі. У ім можна адразу падабраць спалучэнне колераў, нават паглядзець як адчыняюцца дзверцы шафаў. Акрамя таго, макет кухні вырабляецца і з убудаванай бытавой тэхнікай, якая мае стандартныя памеры. Заказчык толькі вызначае месца яе мантажу ў сам гарнітур. І тут жа зрабіць патрэбныя карэкціроўкі.
Шматлікасць выкарыстоўваемых матэрыялаў, наяўнасць шырокага спектра фурнітуры дазваляюць прапанаваць спажыўцу корпусную, офісную і ўбудаваную мэблю ад простых аператыўных і недарагіх варыянтаў да прэстыжных арыгінальных мадэляў. Мэбля ад ТАА «БугЕўраМэбля» стварае і падтрымлівае імідж паспяховых гаспадароў, усяляе ўпэўненасць і стабільнасць. Пры гэтым акцэнт робіцца на ўдзешаўленне прадукцыі, што таксама ўплывае на попыт. Напрыклад, камп’ютарныя сталы таварыства каштуюць ад 300 тысяч рублёў. Але верхняя мяжа цаны, у залежнасці ад пажадання кліента, неабмежаваная.
ТАА «БугЕўраМэбля» для папаўнення архіву дызайнерскіх распрацовак пастаянна прымае ўдзел у розных профільных выставах, якія ладзяцца ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі. Акрамя таго, таварыства актыўна супрацоўнічае з вядучымі дызайнерскімі цэнтрамі мэблі ў нашай краіне. Хутка ўласны мэблевы салон «БугЕўраМэбля» адкрые ў Брэсце і ў Пружанах.

ПРЫНЦЫПЫ РАБОТЫ З КЛІЕНТАМІ
Як расказвае Дзмітрый Аляксандравіч, распрацоўка гарнітураў ідзе па розных накірунках. Напрыклад, кліент жадае заказаць мадэль усяго інтэр’еру. Аднак у працэсе высвятляецца, што цана ўсяго заказу для пакупніка непад’ёмная.
— Тады дагавор можна разбіць на часткі: спачатку заказаць ложак, потым стол ці нешта іншае,— гаворыць дырэктар.— Незалежна ад прамежкаў часу паміж такімі заказамі увесь макет захоўваецца ў нашым архіве пад асабістым нумарам пакупніка. І праз некаторы час кліент можа сабраць грошы на наступную частку інтэр’еру і зноў звярнуцца да нас.
Дарэчы, не звяртаюць увагу на прадпрыемстве і на адлегласць да месца жыхарства заказчыка: абавязкова прыедуць у вызначаны час і бясплатна даставяць гарнітур.
Уся інфармацыя пра дзейнасць ТАА «БугЕўраМэбля» даступна ўсім жадаючым. З прапановамі прадпрыемства можна азнаёміцца ў каталогах, якія выпускае таварыства, на сайце www.bizbrest.by.  Кантактныя тэлефоны: 54-2-42, 8-0162-29-31-78, 8-029-728-15-37, 727-52-33.

  • Роман

    Ну что тут скажешь, серьезная фирма! Вызывает доверие. Нарядный линолеум в офисе, мебель ДСП, монитор ЖКИ — кароче все по взрослому.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    понравилось ))

    особенно комент про монитор ЖКИ ))) оказывается монитор жки, это круто и по взрослому )))))))))))))))))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Александр

    1 октября сделал заказ и дал залог 1 млн. 100 тыс бел. руб., заказ не выполнен досих пор. Директор на наши звонки не отвечает. Дизайнер ссылается на свое руководство, что они не выполняют заказ, а он лишь посредник. Указываем данныеи исполнителя: Пружанский р-н, д. Щерчово, ул. Чередниченко, 2 а ОКПО 295224001000 УНП 290491869 р/с 3012000000741 ЦБУ №122 филиала №113 ОАО << АСБ <> код 237
    14 декабря 2010. ? КОГДА ВЕРНУТ НАМ НАШИ ДЕНЬГИ

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Игорь

    Знаю этих ребят.Отличная команда!Заказываю у «БугЕвроМебель» для своего дома мебель уже в течение двух лет и советую своим знакомым.
    Слышал бизнес идет тяжело, но у нас проблем небыло.Удачи! и МОЛОДЦЫ!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    Так у нас или у них? 😀

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *