Вторник, 18 сентября 2018

Еще одна трагедия на воде. В Ворониловичах утонул местный житель

508

Гарачая летняя пара не абышлася без трагічных выпадкаў на вадзе. На сённяшні дзень па вобласці зарэгістравана 35 загінуўшых на вадаёмах Брэстчыны, сярод якіх пяцёра дзяцей.
Адна з апошніх трагедый адбылася ў Пружанскім раёне, вечарам 19 жніўня. Жыхар вёскі Варанілавічы, 1976 г.н., у стане алкагольнага ап’янення вырашыў пакупацца ў мясцовым возеры, дзе купанне забаронена. Праз некаторы час рыбакі заўважылі, што мужчына знік і выклікалі выратавальнікаў. Цела загінуўшага знайшлі вадалазы Кобрынскай выратавальнай станцыі ў 20 метрах ад берага на глыбіне 2,2 метра.
Раённае таварыства выратавання на водах у чарговы раз папярэджвае, што вада — крыніца павышанай небяспекі, у першую чаргу, для тых, хто знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення. Таму распіццё спіртных напояў каля вады, а таксама купанне «пасля чаркі» катэгарычна забараняецца. Тым больш, калі такі адпачынак ладзіцца на тых азёрах, дзе гэта афіцыйна не дазваляецца.
Юрый Амельянчук, старшыня раённага таварыства.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *