Четверг, 20 сентября 2018

Заместитель председателя обкома профсоюза работников АПК наградил пружанских тружеников села

602

У мінулую суботу ў некаторых гаспадарках раёна пабываў намеснік старшыні абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Я.М.Мартынюк.

Ён разам са старшынёй раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Т.Ю.Гаманчук наведалі ААТ «Агра-Калядзічы», дзе ўшанавалі маладзёжны экіпаж камбайна «КЗС-1218» у складзе Аляксандра Басака і Аляксандра Саковіча, які намалаціў больш за тысячу тон збожжа. Таксама падарунак ад прафсаюзаў атрымаў малады вадзіцель-тысячнік Дзмітрый Чабацько.
Адзначана праца вадзіцеля ААТ «Пружанскае» А.С.Труша, які перавёз больш за тысячу тон збожжа.
У ААТ «Эксперыментальная база «Белавусаўшчына» прафсаюзныя лідары ўручылі падарунак заслужанаму работніку сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Ганне Раманаўне Шантаровіч, якая, нягледзячы на свой салідны ўзрост, працягвае працаваць загадчыцай склада.
Нагадаем, што Ганна Раманаўна прайшла ў гаспадарцы шлях ад брыгадзіра да галоўнага агранома, за сваю працу ўзнагаро-джана ордэнам «Знак Пашаны» і медалём «За працоўную адзнаку».

На здымку: віншаванні намесніка старшыні абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Я.М.Мартынюка і дырэктара ААТ «Эксперыментальная база «Белавусаўшчына» Д.М.Бурдука прымае Г.Р.Шантаровіч.

Мікола Архуцік, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *