Понедельник, 10 декабря 2018

Баня, бильярд, беседка и уютный дом. Агроусадьба «В Царском селе» предлагает комфортный отдых

3 519

Яшчэ некалькі гадоў таму Ірына і Уладзімір Жуковічы нават не паверылі б, каб ім сказалі, што яны будуць займацца турбізнэсам. Але жыццё настолькі непрадказальнае… — Увогуле мы жылі ў бацькоўскай кватэры, калі вырашылі пабудаваць сабе дом, — расказвае Ірына Міхайлаўна. — Мая бабуля Марыя Трафімаўна, з якой у нас былі вельмі цёплыя адносіны (на жаль, яе ўжо не стала), жыла ў Малых Якавічах і заўсёды марыла, каб я была побач. Таму вырашылі на яе вялікім прысядзібным участку ў 40 сотак асталявацца і самі.
Але не ўсё аказалася так проста. Высветлілася, што, згодна з заканадаўствам, на адным зямельным участку нельга ставіць два жылыя дамы. Тады Жуковічам і прыйшла ў галаву ідэя пабудаваць вялікую лазню, дзе можна было б адпачываць з роднымі і сябрамі.
На ажыццяўленне задумкі спатрэбілася каля года. Але трымаць такую лазню толькі для ўласных патрэб аказалася нятанна. Тады неяк спантанна і вырашылі зрабіць з задавальнення свой бізнэс.

Аграсядзіба «У Царскім сяле» працуе вось ужо тры гады. За гэты час тут гасцявалі не толькі шматлікія суайчыннікі, але і турысты з Расіі, Польшчы, Амерыкі, Ізраіля… Ва ўсялякім разе, на адсутнасць кліентаў гаспадары не скардзяцца. Шмат аб’яў размяшчаюць на розных турыстычных інтэрнэт-парталах, сваю справу робіць і «сарафаннае» радыё. І ніхто з турыстаў не пашкадаваў, што прыехаў на гэтую сядзібу ў Малых Якавічах. Тут маюцца ўсе ўмовы як для камфортнага пражывання, так і для прыемнага адпачынку. У доме ёсць зручнасці: газ, гарачая вада, ванная, туалет. Кухня абсталявана неабходнай бытавой тэхнікай: мікрахвалевай печкай, халадзільнікам, варачнай паверхняй. Для начлегу абсталяваны два пакоі, разлічаныя на 6-8 спальных месцаў. У невялічкім з выгляду гасцявым доме рацыянальна выкарыстоўваецца кожны метр карыснай плошчы. Тут размясціліся і рускі більярд, і лазня з драўлянымі канструкцыямі, ёсць нават магчымасць праводзіць сямейныя ўрачыстасці, карпаратывы невялікім кампаніям — банкетная зала з тэлевізарам і музыкай дазваляе зручна ўсесціся двум дзясяткам чалавек. А на двары — вялікая альтанка, абсталявана пляцоўка для барбекю.
Асобна хочацца сказаць пра інтэр’ер: нічога лішняга, прыгожа і з густам. Дызайн пакояў Ірына прыдумвала сама, а Уладзімір увасабляў у жыццё.

Дарэчы, кропку на ўладкаванні сваёй аграсядзібы Жуковічы яшчэ не паставілі: хочуць удасканальваць сэрвіс, пабудаваць альтанку для большых кампаній, добраўпарадкаваць дворык. Адным словам, каб было не горш, чым за мяжой.

Аграсядзіба «У Царскім сяле» знаходзіцца па адрасе: Пружанскі раён, в.Малыя Якавічы, д.26.
Тэл. +37529-522-53-20 (МТС).

На правах рекламы

4 комментариев

  • Александр

    Ну в деревне АГРОУСАДЬБА-понятно!!!Ну а как объяснить АГРОУСАДЬБУ в центре города?!Какими связями надо обладать для оформления документации,что бы ГОСТИНИЦУ назвать АГРОУСАДЬБОЙ???!!!По факту выходит что Пружаны статусом города не наделены!!!ДЕРЕВНЯ!!!

    Рейтинг комментария:Vote +1+3Vote -1-1

  • Ирина

    Это не город, тем более не центр, а деревня Малые Яковичи (что есть в тексте), которая волею судеб является пригородной.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -1-1

  • Александр

    Читай комментарий ВНИМАТЕЛЬНО,АНАЛИЗИРУЙ(!!!!!),а затем просьба вносить поправки!!!С уважением!!!

    Рейтинг комментария:Vote +1+2Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *