Суббота, 16 декабря 2017

ПМК 29: Строители всегда стремятся вверх

736

Паважаныя працаўнікі
будаўнічага комплексу
Пружаншчыны,
ветэраны галіны!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам — Днём будаўніка!
Ад вынікаў вашай стваральнай працы шмат у чым залежыць дынамічнае развіццё эканомікі. Нягледзячы на некаторыя праблемы ў развіцці галіны, прад-прыемствы будаўнічага комплексу Пружаншчыны дастаткова актыўна ўдзельнічаюць у рэалізацыі дзяржаўных праграм і праектаў, робяць уклад у развіццё рэгіёна.
У будаўнічым комплексе раёна працуюць спецыялісты высокай кваліфікацыі, сапраўдныя працаўнікі і стваральнікі. Вам пад сілу ўвасобіць у жыццё новыя архітэктурныя рашэнні і сучасныя тэхналогіі будаўніцтва, захаваць для нашчадкаў гістарычную спадчыну, рэалізаваць мары людзей пра камфортнае жыллё, аб’екты працы і адпачынку.
Ад душы віншуем з прафесійным святам усіх ветэранаў-будаўнікоў, якія ўздымалі краіну ў пасляваенныя пяцігодкі, аднаўлялі галіну ў пераходны перыяд. Ваш прафесіяналізм і вопыт, актыўная жыццёвая пазіцыя, уменне эфектыўна працаваць у складаных умовах застаюцца арыенцірам для новых пакаленняў будаўнікоў.
Жадаем моцнага здароўя, сямейнага шчасця, дабрабыту і стабільнасці!
Раённы выканаўчы
камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Віншуем з узнагародай
Пружанскі раённы выканаўчы камітэт рашыў узнагародзіць:
Граматай райвыканкама
за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё будаўнічай галіны раёна і ў сувязі з прафесійным святам — Днём будаўніка
БАРАНА Леаніда Уладзіміравіча, вадзіцеля ДУБП «Пружанская ПМК-21»,
Варыцкага Валерыя Уладзіміравіча, дырэктара філіяла «Перасоўная механізаваная калона №29»,
Грыцюк Валянціну Іванаўну, вытворцу работ ААТ «Рамбуд» г.Пружаны,
Рысціка Аляксея Аляксеевіча, машыніста пагрузчыка ДУБП «Пружанская ПМК-22»;
Падзячным пісьмом райвыканкама
за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і ў сувязі з прафесійным святам — Днём будаўніка
Верамейчука Сяргея Васільевіча, інжынера-энергетыка ААТ «Рамбуд» г.Пружаны,
Дразда Андрэя Паўлавіча, муляра ДУБП «Пружанская ПМК-22»;
Пілюціка Аляксандра Іванавіча, слесара ДУБП «Пружанская ПМК-21».
***
Прэзідыум Пружанскага раённага Савета дэпутатаў рашыў узнагародзіць Ганаровай граматай Пружанскага раённага Савета дэпутатаў:
за шматгадовую плённую працу, прафесійнае майстэрства, значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё прадпрыемства і ў сувязі з прафесійным святам — Днём будаў-ніка
МІХАЙЛЮКОВІЧА Віктара Аляксандравіча, муляра ДУБП «Пружанская ПМК-21».

Кантрольнае параўнанне з праектам харч-блока ў Лінова праводзяць начальнік участка В.Д.Фамянюк, цясляр Р.А.Шчаглоў і майстар Д.А.Самайлюковіч (справа налева).

Адзін з самых вопытных экскаватаршчыкаў прадпрыемства М.У.Лукашэвіч працуе на добраўпарадкаванні тэрыторыі Ліноўскай СШ.

Больш падрабязна пра будаўнікоў раёна чытайце ў свежым нумары «РБ».

 

2 комментариев

  • Строители не заменимы в жизни каждого человека, чтоб еще денег хватало на строительство у людей, то все жить было лучше

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Андрей

    Ты работай дурачок-мы дадим тебе значок

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *