Понедельник, 22 января 2018

ФК «Пружаны»-«ПМК-20″(Малорита) — 3:2

2 319

Першыя пятнаццаць мінут гульні прайшлі з адчувальнай перавагай нашай каманды. Госці за гэты адрэзак часу не здолелі ні разу патурбаваць варатара гаспадароў.
Лік быў адкрыты на 7-й мінуце пасля пазіцыйнай памылкі абаронцаў «ПМК-20». Дзмітрый Пратасаў літаральна расстраляў варатара саперніка. На 12-й мінуце пружанская каманда вяла ўжо з лікам 2:0. Дакладны ўдар у верхні вугал варот нанёс Дзмітрый Асташэня.
Пасля гэтага футбалісты ФК «Пружаны» супакоіліся, за што і былі пакараны. У сярэдзіне тайма каманда з горада Малорита скараціла лік да мінімуму, а за мінут восем да адпачынку аднавіла раўнавагу. На перапынак футбалісты адправіліся пры ліку 2:2.
Другі тайм пачаўся атакамі нашай каманды, але і госці не адсежваліся ў абароне. Потым гульня перайшла ў больш спакойнае рэчышча. Развязка наступіла за пяць мінут да фінальнага свістка. Небяспечная атака «ПМК-20» абавязана была завяршыцца ўзяццем варот гаспадароў, але абаронца вынес мяч з пустых варот. Нашы адразу адказалі сваёй атакай, і Мікалай Сімановіч прапіхнуў мяч ў вароты гасцей. Часу, каб адыграцца ў маларыцкай каманды ўжо не засталося.
Мікола Архуцік.

Один комментарий

  • А почему только сейчас на сайте начали писать обзоры игр? Сезон уже заканчивается, а они очухались. А потом некоторые задаются вопросом, почему, мол, посещаемость Стад де Рио-Пружанейро такая низкая?! 😉

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *