Суббота, 16 декабря 2017

70-летняя пружанка уснула с сигаретой. Пенсионерка в реанимации

485

Жанчына заснула з запаленай цыгарэтай…
Менавіта гэта называюць прычынай пажару, які адбыўся вечарам 10 жніўня ў адной са шматпавярховак па вуліцы Будаўнічай. Аб здарэнні паведамілі суседзі, якія знайшлі параненую 70-гадовую жанчыну на лесвіцы пад’езда і выклікалі адразу міліцыю і хуткую дапамогу. Было ўстаноўлена, што траўмы пацярпелая атрымала з-за таго, што заснула на кухні з запаленай цыгарэтай, ад якой спачатку загарэлася аддзелка, а потым мэбля. На абпаленым стале засталіся і пустыя бутэлькі з-пад спіртнога.
Сама пацярпелая с сур’ёзнымі апёкамі 3-й і 4-й ступені практычна ўсёй паверхні цела зараз знаходзіцца ў рэанімацыі, дзе за яе жыццё змагаюцца ўрачы.
Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *