Пятница, 15 декабря 2017

За сутки в Пружанах произошло два ДТП с участием велосипедистов

729

Адно за адным сутыкненні аўтамабіляў з веласіпедыстамі адбыліся на гарадскіх вуліцах дзявятага і дзясятага жніўня. Спачатку вечарам пад колы аўто, якім кіраваў жыхар в.Шчарчова, трапіў нецвярозы веласіпедыст: ён вырашыў пераехаць вуліцу Пушкіна непасрэдна перад машынай. Прычым адбылося ДТЗ літаральна ў дзясятку метрах ад пешаходнага пераходу. Пацярпелы з моцнымі траўмамі зараз знаходзіцца ў рэанімацыі.
Ранкам дзясятага жніўня такое ж сутыкненне адбылося на вуліцы Гастэла. Жыхар горада не пераканаўся ў адсутнасці аўтамабіля за паваротам, выехаў на веласіпедзе на паласу сустрэчнага руху, дзе ў лоб сутыкнуўся з аўтамабілем, якім кіраваў таксама гараджанін. Веласіпедыст з траўмамі трапіў у бальніцу.
Сяргей Мышкевіч, старшы інспектар ДПС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *