Суббота, 16 декабря 2017

МТК «Староволя» признан лучшим в области по показателям производства молока

435

Другі год на Брэстчыне праводзіцца спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці малака, а таксама па стварэнні спрыяльных умоў працы на малочнатаварных фермах і комплексах. Нагадаем, што пераможцы вызначаюцца штоквартальна ў трох намінацыях: прадукцыйнасць дойнага статка да 5 тысяч кілаграмаў малака, 5-7 тысяч кілаграмаў і звыш 7 тысяч кілаграмаў. Пры падвядзенні вынікаў у аснову пакладзены тры асноўныя паказчыкі: прыбаўка па валавой вытворчасці, якасць і таварнасць малочнай прадукцыі

Па выніках работы за другі квартал 2017 года сярод малочнатаварных фермаў і комплексаў з прадукцыйнасцю статка 5-7 тысяч кілаграмаў малака пераможцам стаў МТК «Стараволя» ААТ «Велікасельскае Агра».

Па стане на 1 жніўня бягучага года на комплексе ўтрыМТК млівалася 2667 галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку, 1130 кароў. За 7 месяцаў атрымана 4779 тон малака, што складае 112,1% да аналагічнага перыяду мінулага года. Надой на карову склаў 4229 кілаграмаў (на 455 кілаграмаў больш, чым летась). Таварнасць малака па выніках работы за сем месяцаў — 95%, а рэнтабельнасць — 57,3%. Уся малочная прадукцыя адпраўляецца на перапрацоўку толькі гатункам «экстра». У гэтыя дні сярэднясутачны надой на карову складае 21,2 кілаграмы.
На комплексе створаны добрыя ўмовы для працы і адпачынку жывёлаводаў: ёсць пакой прыёму ежы, пакой для змены вопраткі, працуюць душавыя і санвузлы.

У чацвер калектыў МТК «Стараволя» павіншаваць з працоўнай перамогай прыехалі высокія госці: першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама С.К.Буткевіч, старшыня абласнога аграпрамысловага саюза М.С.Казак, старшыня абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу М.І.Юхімук, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама А.Х.Лапыка, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу І.І.Ярома.

С.К.Буткевіч уручыў начальніку комплексу І.Г. Шчарбук Ганаровы дыплом, а М.І.Юхімук і М.С.Казак — грашовыя сертыфікаты. Усе пажадалі працоўнаму калектыву далейшых поспехаў, але ўжо ў новай намінацыі — з надоямі звыш сямі тысяч кілаграмаў малака на карову.

Мікола АРХУЦІК, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *