Пятница, 15 декабря 2017

Будьте осторожны! Молодой горожанин утонул в Линово, а на городском бассейне спасли жителя Староволи

795

2 жніўня, літаральна праз некалькі гадзін пасля таго, як карэспандэнцкая група разам з супрацоўнікамі міліцыі і раённага таварыства выратавання на водах правяла рэйд па вадаёмах раёна, яшчэ адно чалавечае жыццё ледзь не забраў гарадскі басейн.
Пачыналася ўсё банальна: кампанія адпачывала са спіртным на беразе вадаёма. Праз некаторы час жыхар в.Стараволя, 1963 г.н., вырашыў праверыць свае фізічныя магчымасці: пераплыць басейн. На сярэдзіне ён пачаў тануць. Адзін з адпачываючых, жыхар горада, кінуўся яму на дапамогу, дастаў са дна, аказаў першую медыцынскую дапамогу да прыезду медыкаў. Выратаваны быў дастаўлены ў бальніцу і змешчаны ў рэанімацыю. На сённяшні дзень яго стан стабільны.
А вось жыхару горада, 1992 г.н., пашанцавала менш. Малады чалавек прыехаў у нядзелю ў в.Лінова да сяброў, з якімі вырашылі распіць спіртныя напоі на беразе вадаёма. Праз некаторы час гараджанін вырашыў пераплыць водную перашкоду… Сябры шукалі яго, а потым выклікалі медыкаў і выратавальнікаў. Праз паўтары гадзіны вадалазы знайшлі цела тапельца ў 20 метрах ад берага на глыбіні два з паловай метры.
Таварыства выратавання на водах просіць жыхароў раёна захоўваць асцярожнасць, не распіваць спіртныя напоі на берагах вадаёмаў. Тым больш, не лезці ў ваду ў нецвярозым стане.

Юрый Амельянчук, старшыня раённага таварыства выратавання на водах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *