комментария 2 к “Когда можно, а когда — осторожно. Достаточно ли району 4 водоемов для купания?”

  1. адпачываючый:

    На днях пайшоў, захапіўшы рушнік і плед, да мясцовага бассейна. Толькі перайшоў праз мосцік, пад якім сабралася ціна, затрыманая ўпаўшай ніжэй па цячэнню галінай, як адчуў нешта нятое. Вакол басейна ёсць людзі, а у вадзе, нягледзячы на спякоту – ні аднаго чалавека. Насустрач едуць хлопцы на ровэры. Пытаюся іх, чаму ў вадзе няма людзёў. Да забаронена тут плаваць. А што там робіць чалавек у блакітнай кашулі з планшэтам ў руках? Да мы ня ведаем. Дык я ведаю! І спыніўся я ля купкі дрэваў і стаў ўглядацца ў далечыню. Пытаюся: «А колькі іх там?» «Два чалавекі»- адказ. Усё ясна — складаецца пратакол. І прыйшлося павярнуцца і пешшу шпарыць два кіламетры па плыні ракі Мухавец, а потым паўкіламетра супраць плані рэчкі Бабы. І думаць сваю думу. Думалася мне, як раней было добра разагрэць свае косці бегам трусцой на стадыёне за паркам. А потым не спяшаючыся працягнуці бег, захапіўшы пакладзены на трыбуну рушнік і мыла, з пылу і спёкі акунуцца ў чыстыя хвалі бассейна. Якія куды чысцейшыя чымся возера, бо басейн ад горада адгарожаны рэчышчам канала Вец і рэчкі Муха. Ад угнаенняў з палёў з трэцяга боку адгарожаны нававыкапаным каналам Муха. Там, у глыбіне басейна нават ракі жывуць. А гэтае возера прымае ваду і талую і дажджавую скрозь з усіх суседніх палёў. Ну можа ад радыёзавода і асфальтавага шасэ вада прама міма возера ў Бабу цяцэ. Але ж мясцовы закон – пастанова мясцовай ўлады дзейнічае. І я , як шчыры грамадзянін, цяпер крочашчы да возера, у спякоту, яго дакладна прытрымліваюся. І, праходзячы міма вычышчанага рэчашча насупраць райвыканкама, падумалася: « Я ж магу даць распіску такога ж кшталту, што пішуць калі жадаюць пракатацца на дэльтаплане ці параплане». « Я, Грамадзянін Такі-та, збіраючыся займацца патэнцыйна небяспечным спортам, не – не спортам, а дзеяннем, свядома ўсведамляючы магчымаю небяспеку, здымаю адказнасць з мясцовых органаў улады і ўнутраных спраў ад адмоўных наступстваў, выкліканых маімі дзеяннямі і выпадкамі, адбыўшыміся з-за дзеяння непераадольных сілаў».

    Толькі хто ў мяне гэтую распіску прыме і зарэгіструе?

    Мне ня трэба, каб быў выратоўваючы пост ля бассейна. Хачу (якое нахабнае слова- хачу), хочаца, мець магчымасць выкарыстаць свой цвярозы стан, уменне плываць і імкненне падтрымаць добры настрой і сваё здароўе. Ля кожнага, такога як я не паставіш выратоўваючы пост. Разумею, што ўся сістэма аховы жыцця акунаючыхся ў ваду пабудавана ад добрых намераў. Але незаўважна нешта істотнае пры гэтым было незаўважана. І гэта істотнае не неіснуючый на беразе басейна пост, а павага да мяна, як да грамадзяніна.

    Мяркуючы па таму, што каментар мой першы і, можа апошні, тэма гэтая нікога не турбуе.

  2. Мел-нашаўсе:

    Ета пральная: пусть кажды гараджанін выходзіць на вуліцы з мусарным пакетам і збірае мусар! Ідзеш у васкрасенне на рынак і збіраеш па дарозе, а што дзельная прадложэнія даюць таварышчы журналісты! Пусць кажды убярэць мусар, які валяецца каля яго і будзе чыста! Можна скараціць дворнікаў і камунальнік, будзе аканомія бюджэту для прыабрыценія новых аўтазакаў і срэдств зашчыты ад бяздзельнікаў!

Добавить комментарий