Четверг, 20 сентября 2018

Дождливая погода снизила содержание нитратов в овощах, но увеличила их количество в колодезной воде

1 940

У ЛАБАРАТОРЫІ цэнтра гігіены і эпідэміялогіі адкрыта служба «Адно акно» дня работы з насельніцтвам. Цяпер, калі ты жадаеш праверыць на ўтрыманне нітратаў бульбу ці моркву, то не трэба з пакетамі агародніны бегаць па паверхах лабараторыі ў пошуках неабходнага кабінета. Пробы і заяўкі на праверку прыносяць у кабінет з выразным надпісам «Адно акно», размешчаным на першым паверсе, адразу побач з уваходам у лабараторыю. Адсюль жа праз указаны тэрмін забіраюць і гатовыя вынікі праверкі. Валянціна Дулько, якая тут працуе, чалавек адказны і ўважлівы: блытаніны ў рабоце не дапускае.

Жнівень і верасень традыцыйна самыя напружаныя ў рабоце лабарантаў месяцы. Ідзе масавая нарыхтоўка садавіны і агародніны. Таму не дзіўна, што ў людзей узмацняецца цікаўнасць да якасці вырашчанага, таго, чым яны будуць харчавацца цэлы год ажно да новага сезона.

Дастаўляюць на праверку бульбу, буракі, моркву прадпрыемствы грамадскага харчавання, дзе ёсць рецепты с фото. Да 1 верасня быў зроблены аналіз усёй агародніны, вырашчанай на прышкольных участках. Цяпер яе спакойна можна выкарыстоўваць для харчавання вучняў: нітраты там адсутнічаюць.

У выпадку, калі агародніна правяраецца для продажу, і чалавеку патрэбна даведка наконт яе якасці, то за аналіз у лабараторыі трэба плаціць. Калі ж цікавяцца якасцю чыста ў асабістых інтарэсах (без даведкі), аналіз праводзіцца бясплатна.

Некаторых гаспадынь, напэўна, палохае той факт, што лабаранты патрабуюць для аналізу не менш як два-тры кілаграмы агародніны. «Напэўна, каб і сабе хапіла!»— незадаволена бурчаць бабулі. І лічаць за лепшае… не наведваць лабараторыю. Але іх меркаванні беспадстаўныя. Такая колькасць патрэбна для таго, каб праверка аказалася найбольш дакладнай. Прычым агародніну трэба браць з розных месц участка ці мяхоў. Безумоўна, можна вызначыць колькасць нітратаў і ў адной бульбіне, але гэта будзе паказчык толькі аднаго клубня, а не ўсяго сабранага ўраджаю.

Урач-лабарант Людміла Фамянюк паказала табліцу:
— Утрыманне нітратаў па ўсіх відах нарміруецца. Напрыклад, у адным кілаграме бульбе іх дапускаецца 150 міліграмаў, позняй капусце — 400 мг, моркве 200 мг і г.д. Навука рэкамендуе чалавеку спажываць у суткі да 320 міліграмаў нітратаў. Большая іх колькасць здольна наносіць арганізму часта непапраўную шкоду. Пры веданні, наколькі якая агародніна ў тваім агародзе нітратная, лёгка з’арыентавацца, якую іх колькасць ты ўжываеш у харчаванне.

НАЙБОЛЬШ нітратаў назапашвае такая папулярная ў нас агародніна як сталовыя буракі. Нават норма іх утрымання тут складае ажно 1400 мг/кг. Другое месца ўпэўнена трымае зеляніна: салата, шпінат, шчаўе, капуста салатная, пятрушка, сельдэрэй, кроп і г.д. Трэцяе — капуста і цыбуля-пяро…

Як паказваюць вынікі праведзеных сёлета аналізаў, прайшоўшы агароднінны сезон, дзякуючы шматлікім дажджам, не быў для нітратаў спрыяльным. Агародніна насычалася вільгаццю, якая разбаўляла іх колькасць.

Калі перавышэнне нітратаў у агародніне ўсё-такі выяўляецца, рэкамендуе Людміла Міхайлаўна, то тыя ж буракі можна ўжываць у ежу не як асноўны гарнір, а, напрыклад, разбаўлены ненітратнай бульбай ці капустай. Разам з тым, яны могуць выкарыстоўвацца і для марынавання, квашання, салення. У такім выпадку частка нітратаў з агародніны выходзіць у марынад.

Дарэчы, колькасць нітратаў — галоўны паказчык якасці і пітной вады, якая рэгулярна даследуецца ў лабараторыі РЦГЭ,— водаправоднай, артэзіянскай, калодзежнай і з месц купання. Нормай лічыцца ўтрыманне ў вадзе да 45 мг/л нітратаў.

Асаблівую трывогу выклікаюць у спецыялістаў лабараторыі калодзежы. Калі яны ўтрымліваюцца няправільна: не зроблена вакол цэментавая абмостка, размешчаны недалёка ад прыбіральняў ці хлявоў з хатняй жыўнасцю і ў дадатак рэдка чысцяцца, то нітратам тут цэлае раздолле. Іх колькасць у такой вадзе перавышае дапушчальную норму ў тры, а то і пяць разоў.

Ваду на аналіз носяць у лабараторыю часцей, чым агародніну. Асабліва сёлета, калі калодзежы ад моцных дажджоў перапаўняліся бруднымі паверхневымі водамі. 60% правераных лабарантамі проб не адпавядала стандарту менавіта па ўтрыманні нітратаў.

Да ведама гаспадароў калодзежаў:  якасць вады ў лабараторыі РЦГЭ таксама, як і агародніны, правяраецца бясплатна. Не лянуйцеся, занясіце бутэльку ў кабінет з надпісам «Адно акно». І на наступны дзень вы будзеце ведаць, якую ваду п’еце і ўжываеце для прыгатавання стравы.

Лабараторыя РЦГЭ мае акрэдытацыю і ўжо некалькі гадоў запар паспяхова пацвярджае яе сваёй работай. А гэта значыць, што тут працуюць ведаючыя справу спецыялісты.

Дарэчы, цяпер у лабараторыі прымаюць для даследавання і кляшчоў, якія да вас прысмакталіся. А ў мінулым годзе атрымалі акрэдытацыю на вымярэнне шуму, асвятлення і мікраклімату ў памяшканні — вашай кватэры ці рабочым кабінеце. Заяўку можна падаць у «Адно акно».
Ганна Хадаровіч, Аляксандр Мелеш (фота).

На здымку: загадчык лабараторнага аддзела Я.Я. Курыловіч і ўрач В.В. Сцепанюк.

Один комментарий

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *