Суббота, 16 декабря 2017

Коллектив «КЗСВ-40» из ОАО «Великосельское Агро» первым в районе доработал тысячу тонн зерна

513

Дапрацоўка зерня — важны тэхналагічны ланцужок ва ўборачным канвееры. Поле, сушыльны комплекс, зернясховішча — такі шлях праходзіць яно, каб трапіць на працяглае захоўванне. А ад людзей, якія працуюць на зернеачышчальна-сушыльных комплексах, патрабуецца не толькі кампетэнтнасць, прафесіяналізм, але і высокая адказнасць, і ўменне працаваць аператыўна.

У ААТ «Велікасельскае Агра» большая частка збожжа праходзіць праз новы «КЗСВ-40». У мінулым годзе яго калектыў дапрацаваў 7860 тон збожжа і па выніках спаборніцтва заняў другое месца ў раёне. З мінулагодняга саставу машыністаў на сушыльным комплексе застаўся толькі Дзмітрый Сямашка. Сёлета разам з ім працуюць Міхаіл Халецкі, Павел Шпарла і Раман Касцюковіч.

У мінулую пятніцу калектыў «КЗСВ-40» з ААТ «Велікасельскае Агра» атрымаў сваю першую перамогу на сёлетнім жніве: першым у раёне дапрацаваў тысячу тон збожжа. Каб уявіць такую колькасць, дастаткова сказаць, што для яе перавозкі па чыгунцы патрабуецца 16 вагонаў.

З першай перамогай на сёлетнім жніве машыністаў «КЗСВ-40» павіншаваў і ў ўручыў ім каштоўныя падарункі старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу І.І.Ярома. А намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце, старшыня прафкама таварыства М.В.Ляўчук пажадаў, каб калектыў работнікаў «КЗСВ-40» і далей радаваў сваімі поспехамі.

НА ЗДЫМКУ: падарункі ўручае старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу І.І.Ярома.

Мікола АРХУЦІК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *