Четверг, 20 сентября 2018

В районе приступили к жатве

620

Без затрымкі пачалося жніво ў ААТ «Велікасельскае Агра». Першай збожжавай культурай, якая была ўбрана на плошчы 75 гектараў, тут стаў азімы ячмень. Намалочана 291 тона збожжа пры ўраджайнасці 39 цэнтнераў з гектара. Цяпер 12 камбайнавых экіпажаў шчыруюць на ўборцы яравога ячменю і азімага рапсу.

Трэці сезон працуе разам экіпаж камбайна «Ліда-1300» у складзе старшага камбайнера Г.В.Велікасельца і камбайнера Д.А.Ката (на здымку). Камбайнеры старанна падрыхтавалі ўборачную тэхніку да жніва, што дазваляе ім разлічваць на добры вынік. Да таго ж, камбайн   прайшоў выпрабаванне на ўборцы насеннікаў траў і азімага ячменю. 

Мікола АРХУЦІК, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *