Среда, 20 июня 2018

Из нашей почты: Пружаны «желтеют», а проблем с парковкой меньше не становится

792

Апошнія гады цікава назіраць за тым, якім чынам у нас укараняюцца змены ў дарожную сетку райцэнтра.

Спачатку масава ўстанаўліваліся «ляжачыя паліцэйскія», па колькасці якіх Пружаны, напэўна, сталі лідарам у вобласці. Дарэчы,  хацелася б, каб газета разабралася, ці ўсе яны ўстаноўлены з выкананнем дзеючых стандартаў і патрабаванняў. Бо чытаў, што ў абласным цэнтры нядаўна было праверана 22  штучныя перашкоды на праезнай частцы, і ні адна з іх не адпавядала нарматывам.

Але сёння мне хочацца звярнуць увагу на афарбаваныя ў жоўты колер бардзюры, якія з’явіліся на вуліцах Будаўнічай і Чырвонаармейскай. Нагадаю, што, згодна з Дадаткам 3 да Правілаў дарожнага руху, які рэгламентуе нанясенне разметкі, у частцы              2 п.9 (1.4, 1.10)  вызначана, што жоўтым колерам пазначаюцца месцы, дзе забаронены прыпынак і стаянка транспартных сродкаў, акрамя маршрутных (наносіцца на краі праезнай часткі дарогі ці па версе бардзюра). Калі лінія несуцэльная, то нельга толькі стаяць,  прыпынак  на кароткі час дазваляецца.

На Будаўнічай у жоўты колер спачатку быў пафарбаваны бардзюр каля бальніцы. Вадзіцелі пачалі пакідаць свае  аўтамабілі на супрацьлеглым баку  вуліцы і нават у «кішэні» прыпынку грамадскага транспарту, што пацвердзяць кіроўцы гарадскіх аўтобусаў. Неўзабаве і там нанеслі жоўтую паласу на бардзюр. Як вынік — цяпер складана прайсці паміж аўтамабілямі на павароце з  Будаўнічай на вуліцу  Вашкевіча (дарэчы,  часам  гэты транспарт замінае праезду машын «хуткай дапамогі», якія  едуць па прыбальнічнай тэрыторыі).

Падобную сітуацыю можна назіраць і на Чырвонаармейскай, дзе жоўтым пафарбаваны  бардзюр каля аддзялення сувязі і насупраць яго, а стаянка ўмяшчае  ўсяго  пяць аўтамабіляў. У выніку астатнія паркуюцца, дзе толькі магчыма. У тым ліку, у дварах дамоў па гэтай вуліцы, ствараючы для іх жыхароў нямала нязручнасцей.

Калі прасачыць логіку такіх «каляровых» новаўвядзенняў, то можна думаць, што хутка ўсе пружанскія вуліцы «пажаўцеюць». А можа, надышоў час больш радыкальна брацца за стаянкі і парковачныя месцы?

Сяргей Ануфрыевіч, г.Пружаны.

Ад рэдакцыі.

Варта заўважыць, што стаянка каля бальніцы — і немалая — нядаўна пабудавана. Але частка вадзіцеляў па-ранейшаму лічыць сваім абавязкам прыпаркавацца як мага бліжэй да ўваходу. Так што, напэўна, праблема парковак   не толькі ў дарожнай разметцы, але і ў менталітэце людзей. Тым не менш, разважанні нашага чытача вартыя ўвагі. Запрашаем да размовы ўсіх неабыякавых.

На здымку: на вуліцы Будаўнічай.

Фота Сяргея Талашкевіча.

Один комментарий

  • Алекс

    Предлагаю все запретить…….уже мало что осталось, беларуса можно давить до предела…….предел- убежит в лес

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *