Понедельник, 22 октября 2018

Озеро возле Могилевцев. Почему арендатор ведет себя как собственник?

863

Я амаль усё жыццё лавіў на возеры каля вёскі Магілёўцы рыбу, але з нядаўняга часу яно закрыта для рыбакоў. Арандатарам стала мясцовая гаспадарка, якая ўвогуле забараніла займацца тут рыбнай лоўляй. Ці правільна было перадаваць у арэнду вадаём у межах населенага пункта і ці мае права арандатар забараняць рыбалку?

Са званка ў рэдакцыю.

Мы звярнуліся па тлумачэнні  да галоўнага інспектара па закупках, кантролі і наглядзе за якасцю харчовай сыравіны і прадуктаў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама А.І.Янушкевіча, які курыруе пытанні арэнды водных аб’ектаў на Пружаншчыне. Ён патлумачыў, што, згодна з інфармацыяй землеўпарадкавальнай службы, вадаём каля в.Магілёўцы знаходзіцца па-за межамі населенага пункта, а значыць, можа перадавацца ў арэнду.

Аднак Аляксандр Іосіфавіч здзівіўся нашым фотаздымкам, на якіх добра бачны аншлагі з інфармацыяй аб забароне аматарскай рыбалкі.

Справа ў тым, што па ўмовах дагавора ААТ «Радзіма» ўзяло ў арэнду водны аб’ект у рэкрэацыйных мэтах і павінна арганізаваць тут аматарскую рыбалку. Зрабіць гэта неабходна на працягу першага года арандатарства, прычым бясплатна (плата можа брацца толькі пры наяўнасці ліцэнзіі на адлоў).

Як рэгламентуе адпаведнае заканадаўства, арандатар можа пайсці на кампраміс з рыбакамі. Напрыклад, калі праведзена зарыбленне, у мэтах максімальнага аднаўлення рыбных рэсурсаў, паведаміць аб гэтым і пераканаўча папрасіць насельніцтва не лавіць рыбу. Таксама ён мае права звярнуцца ў мясцовыя органы ўлады з просьбай устанавіць падобную забарону.

Аднак ні зваротаў у выканаўчы камітэт, ні гутарак з мясцовым насельніцтвам ААТ «Радзіма» не праводзіла. Па ўсім  бачна, што  арганізацыяй аматарскай рыбалкі тут наогул  не збіраюцца займацца: прыбярэжная зона вадаёма зарасла хмызняком.

Ці можна гэта кваліфікаваць парушэннем арэндных патрабаванняў і правоў рыбаловаў-аматараў? Адказ на гэтае пытанне павінна даць праверка з боку раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, якая, адпаведна з рашэннем райвыканкама №844 ад 2016 года, адказвае за кантроль за выкананнем арандатарамі ўмоў дагавора арэнды водных аб’ектаў.

Алег СІДАРЭНКА.

Фота Сяргея Талашкевіча.

Один комментарий

  • Алекс

    Не задавайте глупых вопросов и не будете получать глупых ответов.На выборы ходите.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *