Понедельник, 22 октября 2018

С бутылкой водки мимо кассы — не вор?

1 129

Чуў такое меркаванне, што дробны крадзеж не кваліфікуецца як злачынства, а значыць, ніякай крымінальнай адказнасці не цягне. Атрымліваецца, можна ўкрасці бутэльку гарэлкі ў магазіне  і нічога табе за гэта не будзе?

Са званка ў рэдакцыю.

Як тлумачыць намеснік начальніка райаддзела міліцыі І.А.Амельянчук, на самай справе адказваць давядзецца ў любым выпадку.

Напрыклад, зламысніку ўдалося пранесці бутэльку спіртнога ці іншую рэч коштам да дзвюх базавых велічынь (нагадаем, што адна базавая велічыня  складае 23 рублі) міма касы. Гэта лічыцца дробным крадзяжом і падлягае адміністрацыйнаму пакаранню, адпаведна з арт.10.5 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь.

У першы раз злоўлены за руку злодзей  не толькі кампенсуе суму нанесенага ўрону, але і заплаціць штраф да 30 базавых велічынь. Калі ж трапіцца на дробным крадзяжы паўторна, штраф павялічваецца амаль удвая — да 50 БВ. А вось калі крадзеж будзе адбывацца на вачах прадаўца, то гэта ўжо кваліфікуецца як грабеж, тут  прымяняецца крымінальнае заканадаўства. Згодна з арт.206 КК РБ, можна атрымаць да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Ведаю, што падобная «мода» на дробныя крадзяжы зараз распаўсюджваецца сярод падлеткаў, таму нагадаю, што крымінальная адказнасць надыходзіць з 14 гадоў. За падлеткаў, якія не дасягнулі гэтага ўзросту, штрафы плацяць бацькі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *