Воскресенье, 21 января 2018

Уроки мужества: Николай Горейко с д. Хорьки управляется по хозяйству на инвалидной коляске

1 627

… Людзі, як дрэвы: адны могуць зламацца і загінуць, як кволыя бярозкі ад парыву ветру. А іншыя, як магутныя дубы, нягледзячы на свой узрост і раны, — горда супрацьстаяць стыхіі. А яшчэ сваім прыкладам — не скарацца цяжкасцям лёсу і жыць паўнапраўным жыццём, даваць сілы іншым. Да  кагорты апошніх можна смела аднесці жыхара вёскі Харкі Мікалая Іванавіча Гарэйку. ГЭТА здарылася шаснаццаць гадоў таму, калі па медыцынскіх паказчыках яму ампутавалі нагу.

— Памятаю, — расказвае дзядзька Коля, — заходзіць пасля аперацыі ў  палату ўрач і, бы ў душу заглядваючы, пытаецца пра самаадчуванне. “Добра!” – адказваю. Які адчай? Сумненні, як далей жыць? Гэта не пра мяне. Не я адзін такі. Такіх шмат. І калі Бог так распарадзіўся, значыць, так трэба…

З такім цвёрдым перакананнем пасля выпіскі з бальніцы ён вярнуўся ў родную вёску. І, як ні ў чым не бывала, узяўся за звыклую для вясковага пенсіянера работу па гаспадарцы. Застаючыся моцнымі гаспадарамі, разам з жонкай Аляксандрай Міхайлаўнай трымалі каня, карову, свіней, хатнюю птушку. Гэтак, як і раней, садзілі агарод і соткі на калгасных палях. Па-ранейшаму самастойна нарыхтоўвалі сена і капалі бульбу. І толькі прахожым было цяжка ўцяміць, як чалавек на адной назе ўмудраецца і сена касіць, і за плугам хадзіць.

Мікалай Іванавіч прызнаецца, што “стаць у строй”, бясспрэчна, дапамагла падтрымка жонкі і дзяцей. Але, здаецца, не паспеў прызвычаіцца да жыцця з пратэзам, як новае выпрабаванне: ампутацыя другой нагі.

— Не трэба журыцца! — ці то мне, ці то сабе камандуе дзядзька Коля. — Зараз у мяне ажно тры каляскі, на ўсе выпадкі жыцця. Праўда, дзвюма выязнымі карыстаюся не часта. Не вельмі куды ўжо выедзеш. Няма таго, што раньш было, вымірае вёска. Мой паўсядзённы транспарт — каляска рабочая. На ёй і бульбу палоць прызвычаіўся — якраз радок паміж колаў праходзіць, і па гаспадарцы даеду куды хочаш. Вось агародніну ў парнічку зварыў, хутка  парсючка карміць буду…

Людзі, для якіх сэнсам жыцця заўсёды была праца, прадаўжаюць шчыра працаваць, не зважаючы на абставіны і ўзрост. Так і Гарэйкі. Іх  прыгожа і акуратна пафарбаваны вясковы домік заўсёды вылучаўся чысціней, такі ж парадак быў і на падворку. Але ж чаму быў? Нягледзячы на тое, што прыступкі пераўтварыліся ў зручны заезд і ў хаце зніклі парожкі, каб гаспадар мог бесперашкодна рухацца, застаецца дагэтуль.

У СВОЙ ЧАС Мікалай Іванавіч больш за сорак гадоў бездакорна адпрацаваў у  будаўнічай брыгадзе на чыгунцы. Палову свайго жыцця ад’ездзіў на працу на цягніку. Заўсёды быў заядлым паляўнічым і грыбніком. Аляксандра Міхайлаўна, якая працавала ў школе,  магазіне, пасля ў калгасе, часцей была каля хаты. Але заўсёды ў іх атрымлівалася і сядзібу ў парадку трымаць, і сына з дачкой выхоўваць, і па гаспадарцы ўвіхацца.

— Кожны ведаў сваю работу, — тлумачаць Гарэйкі, — і любіў працаваць.

— А на адпачынак быў час?

— О-о! — ажыўляецца Мікалай Іванавіч. — Памятаю, вярнуўся са службы на флоце, а ў клуб, што ў Сасноўцы, не ўбіцца — поўна моладзі. У Харках з  трох запар хат музыка даносіцца. Наша кампанія — адных толькі хлопцаў чалавек сорак было. Паездзілі і па бліжэйшых вёсках, і па дальніх…

— Але ж выбраць нявесту ўсё роўна мясцовую давялося?

— Тут не чалавек камандуе, а гасподняя сіла накіроўвае. Таму і пражылі, відаць, разам  паўстагоддзя.
Галіна Каляда.

2 комментариев

  • Роман

    Браво. Государство гордится что сделало их героями!
    В отсуствие пандусов, качественного ухода, другой инфраструктуры для колясочников. Они вынуждены были стать героями!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Горейко Николай

    Не судьба человеком крутит,
    А Судьбу ведёт человек!
    Если он свою мать не забудет-
    Будет звёзды хватать с небес!

    Я точно знаю, что мама в детстве учит мальчиков не уставать и не унывать!
    Удач Вам желаю. успехов на каждый день, каждый год!

    Николай из Винницкой земли (служил в Беларуси).

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *