Понедельник, 10 декабря 2018

Зайцы, зубры и олени. Житель Ярошевичей уже 30 лет вырезает зверей из дерева

672

У вёсцы Ярашэвічы Зеляневіцкага сельсавета Івана Іванавіча Казла добра ведаюць усе жыхары. Разьбяр стварае драўляныя фігуркі звяроў, птушак і грыбоў. Вось і цяпер на падворку Івана Іванавіча, дзе ён пражывае разам з жонкай Верай Іванаўнай, радуюць вока белыя лебедзі і грыбы, вырабленыя рукамі майстра.

— Захапленне нарадзілася каля трыццаці гадоў таму, калі ў адным з магазінаў Ружан убачыў фігурку бусла, выразаную з дрэва, — гаворыць Іван Іванавіч. — Захацелася зрабіць такую ж самому.

Праўда, як успамінае майстар, спачатку  не вельмі добра атрымлівалася.  Спатрэбілася набыць пэўныя навыкі. З цягам часу розныя  самаробныя  жывёлы станавіліся ўсё больш падобныя на сваіх лясных братоў.

Для разьбы фігурак звяроў і птушак Іван Іванавіч выкарыстоўвае драўніну ліпы і вольхі. Цяпер у яго ўтварылася багатая калекцыя драўляных зайчыкаў, зуброў, аленяў, розных птушак. Частку сваіх вырабаў ён дорыць дзецям і ўнукам.

На здымку: І.І.Казёл са сваімі вырабамі.

Мікола АРХУЦІК,   Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Один комментарий

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *