Бягучы летні сезон характарызуецца рэзкімі зменамі надвор’я, што, на жаль, часта суправаджаецца стыхійнымі пагрозамі. Як гэта адбылося ў нашым раёне ўвечары 29 чэрвеня. Прычым на гэты раз навальнічны фронт быў настолькі шырокі, што прайшоў па вялікай тэрыторыі — ад Сухопальскай да Ружанскай зон.
Па інфармацыі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, шквалы ветру дасягалі хуткасці звыш 20 метраў у секунду. Былі зафіксаваны выпадкі пашкоджання ліній электраперадач з адключэннем электрычнасці ў шэрагу населеных пунктах, падзення дрэў на гаспадарчыя пабудовы, нават зрушваліся аўтамабілі з месца. Пацярпелых сярод людзей незарэгістравана.
Алег Сідарэнка.
Фота нашых падпісчыц Людмілы Котавай і Марыны Макарэвіч.