Четверг, 18 января 2018

А так ли полезен спорт? Рассуждаем с районным педиатром

7 303

Каб пачаць займацца плаваннем, трэба абавязкова атрымаць дазвол урача, накіраванні ў аздараўленчую групу выдае таксама педыятр. Мы рашылі, што з’яўленне ў Пружанах новых відаў спорту і вялікае жаданне бацькоў бачыць сваіх дзяцей спартсменамі, — выдатная падстава для размовы са спецыялістам. На нашы пытанні пагадзілася адказаць галоўны педыятр раёна І.І.КАЎГАНКА.

— Ірына Іванаўна, займацца спортам стала модна. На шчасце, і ў пружанцаў з’явілася магчымасць выбраць від сабе па душы. Але ці ўсім дзецям паказаны заняткі спортам?

— Зразумела, не. Згодна з міжнароднай класіфікацыяй захворванняў, існуе пералік медыцынскіх супрацьпаказанняў для залічэння ў ДЮСШ. Але апошнім часам мы сутыкнуліся з выпадкамі, калі дарослыя не разумеюць, што спорт — гэта вельмі сур’ёзна.  Спорт — гэта траўмы, вялікія фізічныя нагрузкі, лад жыцця. Падыходзіць да заняткаў спортам з пазіцыі “абы сын ці дачка былі справай заняты і па двары не бадзяліся”,  — нельга.

Так, адказнасць за выбар ляжыць на дарослых. Але ці ўсе яны ведаюць, што існуе мінімальны дапушчальны ўзрост для заняткаў пэўным відам спорту.  Плаванне паказана толькі з сямігадовага ўзросту, фігурнае катанне — з 6 гадоў, хакей — з 7. Многіх бацькоў пераканаць у справядлівасці гэтых норм не атрымалася.

Вельмі папулярны ў Пружанах такі від спорту, як таэквандо. Дазваляецца ім займацца з 8-10 гадоў. Абавязкова за 3-5 дзён да спаборніцтваў спартсмены павінны прайсці агляд неўрапатолага і акуліста.Спытайце, а колькі ж бацькоў прыводзяць сваіх дзяцей на такія агляды? Нягледзячы на тое, што таэквандо — кантактны від спорту, траўматычны.

— Але пры Водным палацы будзе працаваць аздараўленчая група. Ад якіх захворванняў можна пазбавіцца з дапамогай плавання?

— Нельга блытаць фізкультуру і спорт. Заняткі фізічнай культурай карысны для здароўя. Што тычыцца згаданай аздараўленчай групы, у яе мы накіроўваем дзяцей з захворваннямі апорна-рухальнага апарату, у асноўным гэта скаліёзы і дысплазіі. Гэтым дзеткам неабходна ўмацоўваць мышцы, чаму выдатна спрыяе плаванне.

— Ірына Іванаўна, існуе вялікая спакуса для бацькоў аддаць дзіця ў спорт, каб яно загартоўвалася і было здаровым. Тым больш, магчымасцей у пружанцаў сёння шмат. Якую агульную параду Вы можаце даць як урач?

— Новыя спартыўныя збудаванні  — гэта, безумоўна, добра. Чаму б бацькам проста не купіць абанемент для сябе і дзіцяці, каб у вольны час проста адпачыць там? Навошта перагружаць дзіцячы арганізм моцнымі нагрузкамі? На здароўе дзяцей нельга шкадаваць грошай. Складваецца ўражанне, што некаторыя бацькі прыйшлі па дазвол на заняткі, каб дзеці маглі бясплатна наведваць басейн.
Асабліва ўважлівымі павінны быць бацькі, чые дзеці атрымалі дазвол на заняткі ў ДЮСШ, але ў якіх ёсць невялікія праблемы са здароўем. Я рэкамендавала б такім дзеткам прайсці поўнае абследаванне. Вельмі крыўдна атрымліваецца, калі яны дабі-ваюцца значных поспехаў у спорце, але вымушаны паставіць крыж на спартыўнай кар’еры. Іх не возьмуць ні ў вучылішчы алімпійскага рэзерву, ні ў спартыўныя ВНУ, бо там патрабаванні да здароўя значна стражэйшыя.
Вялікая просьба да бацькоў, чые дзеці атрымалі медыцынскія даведкі: уважліва сачыце за здароўем і станам дзяцей пасля заняткаў. Практыка сведчыць, што многія з дзяцей не вытрымліваюць нагрузак і спецыяльнага рэжыму. Наўрад ці варта прымушаць сілай займацца спортам. Ну, а тым, хто застанецца ў спорце, жадаю моцнага здароўя і поспехаў.
Гутарыла Кацярына Пашкевіч.

4 комментариев

  • ЧЕЛ.

    Сейчас много детей снарушением осанки организуйте для них,пожалуйста, группы по плаванию

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Юрась

    Надо чтобы у школьников был урок физкультуры плавание, хотя бы один раз в месяц, И, конечно же, мед.обследования детей, тут же, в водном дворце. Я считаю, что в водном, как впрочем, и в ледовом дворцах должны быть кабинеты педиатров. Где врачи должны наблюдать детей ДО и ПОСЛЕ урока физкультуры.Это конечно большой объём работы для медиков: открыть два мед.кабинета в дворцах спорта, организовать работу мед.персонала, оснастить их необходимым оборудованием,,, Но цель должна оправдать вложенные средства — это ЗДОРОВЬЕ НАШИХ ДЕТЕЙ!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • val

    диктатор -супер 🙂 Молодец. И — главное по делу сказал

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • mukh666

    )))))))ага, Юрась, и кабинеты педиатров, а еще проктологов чтоб чаще в жопу заглядывали детишкам….))))))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *