Четверг, 24 мая 2018

Уверенный шаг в будущее. Беларусь отметила День молодежи

729

У Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы могуць пахваліцца насычаным грамадскім жыццём. Самымі актыўнымі яго ўдзельнікамі, вядома, з’яўляюцца прадстаўнікі маладога пакалення. Летам, напрыклад, каманда ЦРБ рэгулярна прымае ўдзел у турзлётах. Адзін з апошніх прайшоў напачатку чэрвеня. У абласным турыстычным злёце работнікаў арганізацыі аховы здароўя прымалі ўдзел загадчык аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі Максім Макарычаў і фельчар выязной брыгады гэтага аддзялення Марына Хамета.

Максім атрымаў дыплом урача два гады таму, трапіў на работу ў Пружаны. Марына скончыла медыцынскі каледж летась. Маладыя спецыялісты знаходзяць час не толькі для работы, але і для актыўнага адпачынку: з задавальненнем удзельнічаюць у мерапрыемствах, якія ініцыіруе адміністрацыя бальніцы, гуляюць у футбол, катаюцца на веласіпедах. І, як прызнаюцца самі, вельмі любяць справу, якую абралі. 

Марына ВАКУЛЬСКАЯ.

Фота Сяргея ТАЛАШКЕВІЧА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *