Четверг, 18 января 2018

Обращение районного совета ветеранов к руководителям трудовых коллективов и председателям профкомов

848

Набліжаецца Дзень пажылых людзей. Сёння ў нашым раёне іх пражывае больш як 16 тысяч чалавек. Усе яны ў свой час працавалі на прадпрыемствах прамысловасці і транспарту, у галіне будаўніцтва і сельскай гаспадаркі, гандлю і медыцыны, культуры і адукацыі, уносячы свой пасільны ўклад у агульнае развіццё Пружаншчыны.

Раённы савет ветэранаў звяртаецца да кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, старшыняў прафсаюзных камітэтаў з просьбай успомніць пра сваіх былых работнікаў, аказаць дапамогу тым, хто мае патрэбу, у нарыхтоўцы на зіму бульбы і агародніны, наладзіць культурныя мерапрыемствы ў іх гонар. Трэба памятаць, што састарэлым людзям неабходна ў першую чаргу ўвага і чалавечая цеплыня. Давайце паспрабуем зрабіць так, каб 1 кастрычніка стала сапраўдным святам для састарэлых людзей.
Раённы савет ветэранаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *