Вторник, 14 августа 2018

На краю района. В деревне Рачки всего 9 жителей

741

Вёска Рачкі знаходзіцца на самай мяжы з Ваўкавыскім раёнам і найбольш аддаленая ад Пружан. Пастаянна пражывае тут цяпер толькі дзевяць чалавек, з якіх шасцёра — пенсіянеры. Як жа жывецца ім на перыферыі раёна?

Т.А.Казадой:

— Разам з мужам даглядаем бацькоўскую хату. Засаджваем тут агарод, падтрымліваем належны парадак на падворку. Да выхаду на пенсію я працавала поварам у Ваўкавыску, дзе і цяпер маю кватэру.

Два разы на тыдзень у вёску прыязджае аўталаўка, так што можна набыць неабходныя прадукты харчавання. Ну, а па іншыя пакупкі ездзім у Ваўкавыск. Хвалюе тое, што неаднолькавыя тарыфы на газ і электраэнергію для нас, так званых «дачнікаў», і пастаянна тут пражываючых людзей.

Л.В.Гайдаш:

— Я працавала ў мясцовай гаспадарцы даяркай. Цяпер жыву адна, муж памёр. Атрымліваю пенсію.

Якія цяпер клопаты… Прадукты дастаўляе аўталаўка і прывозяць дзеці з Гродна. Гаспадарка сціплая: трымаю толькі курэй. А яшчэ засаджваю некалькі градак.

І.М.Рошчанка:

— Да выхаду на пенсію працавала ў мясцовай гаспадарцы брыгадзірам і загадчыцай фермы. Цяпер жыву адна, але мае трое сыноў да мяне часта наведваюцца. Дровы на зіму таксама рыхтуюць сыны. Вось і цяпер ужо нарыхтаваны патрэбны запас.  Вось, дарэчы, раней прадукты ў вёску дастаўляў прыватнік з Ружан, было гэта вельмі зручна, але апошнім часам яго чамусьці не стала бачна.

Г.М.Вайтовіч:

— Нам, пажылым людзям, цяжка дабірацца ў Ваўкавыск або Ружаны. Таму ў асноўным купляю прадукты, якія дастаўляе аўталаўка. Жыву адзін, таму шмат мне іх не трэба.

У агародзе высаджваю толькі самае неабходнае. Трымаю курэй і ката.

Мікола АРХУЦІК, Сяргей Талашкевіч (фота).

Один комментарий

  • жыхар

    Живу здесь всю жизнь и не слышал про такую деревню……там наверно и 40 лет назад было столько же народу……нашли про что писать……здесь коренных жителей в районе осталось 20 процентов…..

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *