Воскресенье, 23 сентября 2018

Проявить уважение с помощью подписки. ОАО «Пружанский молочный комбинат» обеспечивает своих пенсионеров «Районкой»

742

Чаго не хапае чалавеку на заслужаным адпачынку? Добрасумленнай і адданай працай многія з цяперашніх пенсіянераў зарабілі прызнанне сваіх былых калег. Вось толькі зносін, у адрозненне ад працоўных будняў, становіцца значна менш. Здаецца, ёсць тэлефон, па якім можна звязацца з пенсіянерам у любую хвіліну, а можна і проста зайсці да яго. Ды часу на гэта не заўсёды хапае. Мяркуеш: «сёння не атрымалася, а заўтра абавязкова знайду паўгадзіны і патэлефаную або зайду ў госці». Менавіта гэта часам крыўдзіць пенсіянераў, якія лічаць, што былыя калегі забыліся пра іх, што іх дасягненні ніхто не памятае, а самі ўжо нікому не патрэбныя. Як выйсці з такой сітуацыі? На малочным камбінаце знайшлі адзін з варыянтаў. Як расказвае вядучы спецыяліст па ідэалагічнай рабоце М.М.Гамолка, былым работнікам… аформілі падпіску на газету.

— Сёлета мы вырашылі падпісаць сваіх пенсіянераў на газету,— расказвае Марына Мікалаеўна.— Спачатку выбралі абласную «Зарю», але  нашы ветэраны папрасілі замяніць яе на «раёнку». І цяпер падпісалі былых калег адразу на паўгоддзе, бо з дапамогай «раёнкі» яшчэ даем ім магчымасць даць бясплатную прыватную аб’яву і віншаванне.

Безумоўна, такое буйное прадпрыемства, як малочны камбінат, мае звыш сотні ветэранаў і пенсіянераў. Кошт падпіскі для ўсіх адаб‘ецца на бюджэце арганізацыі. Таму пасля ўзгаднення з аб’яднаннем ветэранаў камбіната было вырашана падпісваць кожныя паўгода па 25 чалавек адпаведна са спісам.

— Мы патлумачылі ўсім, што не забудземся ні пра аднаго чалавека, кожнаму такім чынам выкажам дадатковую падзяку за адданую працу,— зазначае М.М.Гамолка.

Хацелася б, каб так ставіліся да сваіх пенсіянераў і на іншых прадпрыемствах. Тым больш, што з дапамогай «Раённых будняў» можна павіншаваць усіх з прафесійным або дзяржаўным святам, запрасіць журналістаў на ўшанаванне заслужаных ветэранаў, каб у наступным прачытаць рэпартаж аб падзеі ў газеце. Але галоўнае — быць у курсе ўсіх раённых падзей.

Словам, магчымасцей праявіць увагу і павагу вельмі многа, было б толькі жаданне. Мы са свайго боку выказваем калектыву малочнага камбіната сваю шчырую падзяку за такі клопат аб састарэлых людзях і за ўвагу да «раёнкі». А хацелася б падзякаваць не толькі ім…

Алег СІДАРЭНКА.

Один комментарий

  • Андрей

    Пакетик с продукцией комбината был бы лучшим подарком для пенсионеров.Но до этого видимо не додумались.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *