Пятница, 21 сентября 2018

В Пружанах впервые прошел общегородской выпускной

1 472

Вось і сталі гісторыяй апошнія званкі і экзамены для яшчэ аднаго выпуска школьнікаў. Дзявятага чэрвеня адзінаццацікласнікі назаўсёды развіталіся з роднымі ўстановамі: ва ўсіх гарадскіх школах і гімназіі прайшлі выпускныя вечары. Сёлетнія ўрачыстасці сталі асаблівымі. Гэта была першая спроба правядзення ў Пружанах агульнагарадскога выпускнога балю, на якім сабралася 166 учарашніх школьнікаў. На ўрачыстае шэсце ад райвыканкама да Палаца культуры і на ўручэнне атэстатаў сталасці прыйшлі паглядзець сотні гараджан. Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі прадстаўнікі раённай улады: старшыня райвыканкама М.М. Крэйдзіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў М.В.Сцепанюк, намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама І.А.Казарэз, кіраўнік спраў райвыканкама І.А.Валянцюк.

«Вы закончылі школу ў год, адметны для Беларусі значнымі падзеямі ў розных галінах. Разам з тым, і самі вылучыліся на абласным, рэспубліканскім узроўнях, — зазначыў падчас адкрыцця мерапрыемства старшыня райвыканкама Міхаіл Крэйдзіч, звяртаючыся да віноўнікаў урачыстасці. — Усё, чаго вы дасягнулі, стала ў многім рэальнасцю, дзякуючы тым людзям, якія ўсе гэтыя гады былі побач з вамі, раздзялялі не толькі радасці кожнага пражытага дня, але і цяжкасці, праблемы».

Шыкоўныя сукенкі, строгія касцюмы — да гэтай падзеі выпускнікі рыхтаваліся не адзін месяц. А вось да атрымання атэстата — цэлых 11 гадоў. Першымі на сцэну па дакумент аб атрыманні сярэдняй адукацыі падняліся тыя выпуснікі, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вучобе, — залатыя медалісты. Атэстаты асаблівага ўзору і залатыя медалі з рук кіраўніка раёна атрымалі гімназістка Марына Плеска, вучаніцы СШ №3 Вікторыя Бзот, Алеся Вашкевіч і  Дзіяна Падгурская, выпускніца СШ №4 Дар’я Шопік, а таксама Ганна Цохан — гонар СШ №5.

Заканчэнне школы ў жыцці кожнага чалавека мае вельмі важнае значэнне: гэта развітанне  і  з дзяцінствам. Перакананасць у тым, што выпускнікі знойдуць сябе ў будучым, выказала начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама І.А.Казарэз. «Наперадзе — сур’ёзны выбар: знайсці справу па душы. Спадзяюся, што атрыманыя ў школе веды, раскрытыя таленты і здольнасці, падтрымка настаўнікаў і бацькоў дапамогуць з годнасцю вытрымаць  жыццёвы іспыт. Верце ў свае сілы, стаўце перад сабой амбіцыёзныя мэты, настойліва дабівайцеся жадаемага — і да вас прыйдзе поспех», — падкрэсліла Ірына Анатольеўна.

Здаецца, віншаванні ў  гэты вечар былі бясконцымі: не толькі ад афіцыйных асоб, але і ад бацькоў, родных, настаўнікаў. Не ўсе, вядома, гучалі з вялікай сцэны. Галоўнае — былі ад душы: праявіць сябе на роднай зямлі, дзе патрэбны светлыя галовы і ўмелыя рукі, пры любых абставінах заставацца сапраўднымі людзьмі, стварыць сваю ўласную гісторыю поспеху.

Марына ВАКУЛЬСКАЯ,   Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

3 комментариев

  • Андрей

    «Вы закончылі школу ў год, адметны для Беларусі значнымі падзеямі А можно подробнее что такого значимого случилось в этом году и как в этом виноваты выпускники.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -1-1

  • Владимир Николаевич

    Школьники такие радостные. У них последний день в школе, последний звонок… Не понимают ведь, что выть начнут от жизни дальше в этом государстве.

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -1-2

  • жыхар

    не обижайтесь на газету…….просто прочитайте в конце на последней страничке ….или где там……что за орган наша газета……журналисты у нас люди подневольные……

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -1-1

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *