Воскресенье, 1 ноября 2020

Пружанец нашел банковскую карточку, выложил ее фото в интернет, заработал себе неприятности, а владельца лишил почти 200 рублей

2 168

Куды вядуць добрыя намеры?
Зараз пастаянна гавораць аб тым, што злодзеі ўзялі на ўзбраенне новыя тэхналогіі, у прыватнасці інтэрнэт. На самай справе, нядобрасумленныя людзі і ў віртуальнай прасторы проста карыстаюцца чалавечай наіўнасцю. Як прыклад, можна прывесці новую тэндэнцыю ў адной з сацыяльных сетак. Даверлівыя пружанцы актыўна пачалі размяшчаць у інтэрнэце паведамленні аб знаходцы плацёжных картак, чым і скарысталіся зламыснікі. Прычым той, хто размясціў аб’яву, сваімі дзеяннямі значна ім «дапамог», прышпіліўшы да тэксту фотаздымак страты. Настолькі якасны, што на ім добра бачны не толькі нумар карткі, але і дадзеныя ўладальніка.
Невядомы мужчына завёў, як потым высветлілася, фэйкавы аккаунт, з якога і спісаўся з аўтарам паведамлення і папрасіў яшчэ сфатаграфаваць адваротны бок карткі з сакрэтным кодам, бо «яму хутка трэба аплаціць пакупку ў інтэрнэт-магазіне». Потым яны дамовіліся сустрэцца, але, зразумела, на месца спаткання зламыснік не прыехаў. А на наступны дзень патэлефанаваў сапраўдны ўладальнік, які высвятліў, што з яго карт-рахунку зніклі амаль 200 рублёў. Супрацоўнікі праваахоўных органаў пакуль шукаюць асобу злодзея, размову са следчымі райаддзела Следчага камітэта перажыў і аўтар аб’явы. І хаця ў яго дзеяннях не было знойдзена крымінальных абставін, яму ўсё-такі нагадалі, што знойдзеныя пластыкавыя карткі варта адразу здаваць у банк, а не размяшчаць іх дадзеныя ў інтэрнэце. Або хаця б без фотаздымкаў, бо для некаторых замежных інтэрнэт-магазінаў для здзяйснення пакупак хапае нумара карткі і тэрміну яе дзеяння.
У дачыненні да невядомага злачынцы, асобу якога праваахоўныя органы мяркуюць хутка высвятліць, узбуджана крымінальная справа па ч.2 арт212 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (крадзеж з дапамогай камп’ютарнай тэхнікі шляхам несанкцыянаванага доступу да сакрэтнай інфармацыі), санкцыя якой пагражае пяццю гадамі пазбаўлення волі.
Дзмітрый Мацаюк, намеснік начальніка РАСК.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *