Пятница, 18 июня 2021

Полмиллиона рублей вновь изчезло из павильона мини-рынка «Салют»: в Пружанах появились воры-гастролеры

1 774

101. НА МІНУЛЫМ тыдні, нягледзячы на снежныя завеі, падраздзяленні
МНС двойчы выязджалі на тушэнне смецця. ТРЫВОЖНЫ ВЫКЛІК паступіў 28 студзеня з вёскі Магілёўцы: у выніку парушэння правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення загарэўся хлеў мясцовага жыхара. Агнём пашкоджаны дах будынка.
102. 23 СТУДЗЕНЯ прыйшло паведамленне ад кіраўніцтва адной з будаўнічых арганізацый. Як высветлілася, са службовага аўтамабіля, які знаходзіўся ў двары гасцініцы г.п.Ружаны, знікла вышынная лесвіца. Узбуджана крымінальная справа.
ДВА ТЫДНІ ТАМУ ў «Трывожным тэлефоне» паведамлялася пра крадзеж, які быў учынены сярод дня ў адным з гандлёвых павільёнаў міні-рынку «Салют» па вул.Тармасава: злачынца адцягнуў увагу прадаўца і забраў з касы дзённую выручку ў паўмільёна рублёў. У мінулую нядзелю сітуацыя паўтарылася да дробязей: на гэты раз «улоў» злодзея склаў 435 тысяч рублёў. Узбуджана крымінальная справа. Як мяркуюць у міліцыі, гэта — «гастралёр», які, хутчэй за ўсё, цяпер пакінуў межы горада. Пры чым ніхто не гарантуе, што ён не завітае ў Пружаны зноў. Будзьце ўважлівымі!
29 СТУДЗЕНЯ ў РАУС па дапамогу звярнулася жыхарка Камянецкага раёна. Пацярпелая гасцявала ў родных у в.Масявічы, дзе невядомы выцягнуў з яе кішэні коммуникатор rover. Як высветлілася, апарат прыхапіў раней судзімы жыхар Пружанскага раёна, які зноў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.
21 СТУДЗЕНЯ супрацоўнікамі міліцыі быў праведзены адзіны дзень прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносінаў. За гэты дзень быў складзены 41 адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства, за распіццё спіртных напояў або з’яўленне ў нецвярозым стане ў грамадскіх месцах. Праведзены 23 выступленні ў працоўных калектывах, навучальных установах.
103. ГІПЕРТОНІКІ на мінулым тыдні па дапамогу “хуткай” звярталіся  14 разоў. На болі ў сэрцы скардзіліся 11 чалавек. 3 атрымалі траўмы. У чатырох чалавек абвастрыліся захворванні страўніка. 21 чалавек моцна прастудзіўся.
ДВОЙЧЫ фельчары дапамагалі парадзіхам.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *