Пятница, 25 мая 2018

Пациенты о Жанне Исаковой: «Внимательная и отзывчивая!»

1 082

«Уважлівая і спагадлівая,» — так перш за ўсё гавораць пацыенты пра загадчыцу тэрапеўтычнага аддзялення раённай  паліклінікі Жану Жанаўну Ісакаву. Замест 12 хвілін, адведзеных сацыяльнымі стандартамі ўрачу на прыём аднаго пацыента, яна нярэдка траціць на кожнага ўдвая больш часу. І тлумачыць гэта проста: «Стараюся ставіцца да пацыента так, як хацелася б, каб урач паставіўся да мяне». І такім адносінам да людзей яна навучылася яшчэ падчас вучобы ў школе.

— Лічу, што мне пашанцавала з класным кіраўніком, былой настаўніцай гісторыі Ружанскай СШ Людмілай Іванаўнай Шышкінай, — гаворыць Жана Жанаўна. — У сваіх вучнях яна здолела развіць самыя лепшыя чалавечыя якасці.

Напэўна, яна ж і навучыла не адступаць ад дасягнення пастаўленай мэты: Гродзенскі медінстытут пакарыўся Ж.Ж.Ісакавай, якая са школьных гадоў марыла стаць студэнткай лячэбнага факультэта, толькі з трэцяга разу. І вось ужо 21 год як яна працуе ў Пружанскай ЦРБ. Спачатку прыйшла ўрачом-інтэрнам у тэрапеўтычнае аддзяленне, пасля прыступіла да работы ў паліклініцы ўжо дыпламаваным спецыялістам. Каля 14 гадоў Жана Жанаўна была ўчастковым тэрапеўтам, зарэкамендавала сябе толькі з лепшага боку, таму і сёння людзі звяртаюцца да яе.

— Без спачування, без жадання выслухаць, без цярпення ў нашу прафесію ісці нельга, — лічыць Ж.Ж.Ісакава. — Кожны чалавек прыходзіць са сваімі балячкамі і з надзеяй, што яму дапамогуць. І ўрач павінен дапамагчы — ён жа даваў клятву Гіпакрата. Акрамя таго, урачэбная тэрапеўтычная дзейнасць у раённай паліклініцы мае сваю асаблівасць: тут тэрапеўту неабходна быць і кардыёлагам, і гастраэнтэролагам, і пульманолагам, і нефролагам, каб назначыць правільнае лячэнне, якое не справакавала б іншае захворванне.

У 2012 годзе Жана Ісакава ўзначаліла тэрапеўтычнае аддзяленне паліклінікі. Сёння ў яе работы хоць адбаўляй: паралельна з правядзеннем прыёмаў кантралюе ўзровень захворванняў у раёне, вырашае арганізацыйныя пытанні, правярае амбулаторыі, з’яўляецца пазаштатным раённым тэрапеўтам. Цяпер у рамках абласнога праекта «Здаровае сэрца — заклад поспеху!» яшчэ і наведвае працоўныя калектывы з мэтай прафілактыкі ў жыхароў раёна сардэчна-сасудзістых захворванняў.

— Радуе, што эфект ад гэтай работы ёсць: ужо выяўлены дзясяткі людзей, якім неабходна было дадатковае абследаванне ці ўвогуле тэрміновае лячэнне.

Таму самай лепшай адзнакай сваёй работы лічыць шчырае «Дзякуй!», сказанае пацыентам.

Марына Вакульская, Сяргей Талашкевіч (фота).

Один комментарий

  • Кацярына

    Жанна Жановна — самый толковый терапевт в нашей ЦРБ и очень хорошая женщина!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *