Четверг, 24 мая 2018

«Районка» вышла в люди и стала доступнее

661

У мінулую пятніцу журналісты «Раённых будняў» з’ездзілі ў Ружаны, каб нагадаць сваім падпісчыкам, а таксама паведаміць тым, хто яшчэ не ведае, пра бонусы, якія ім дае наша газета.

Прыемна, што на Ружаншчыне «раёнку» чытаюць цэлымі сем’ямі. «Раённыя будні» дапамагаюць ім заставацца ў курсе падзей, што адбываюцца на Пружаншчыне. Больш таго, у многіх з нашых чытачоў ёсць любімыя тэматычныя старонкі і любімыя аўтары. Дарэчы, многія не здраджваюць раённай газеце ўжо шмат гадоў.

Чытае «раёнку» і моладзь. Актывісты пярвічкі БРСМ, якая створана пры Ружанскай СШ, Ганна Барысевіч, Юлія Бароўская і Алеся Няпеўная нават выйшлі разам з журналістамі «ў людзі» і раздалі рэкламныя лістоўкі. Нагадаем: той, хто выпісвае «Раённыя будні» на квартал, можа даць у газету адну бясплатную аб’яву, а той, хто афармляе падпіску адразу на паўгоддзе, — яшчэ і  бясплатнае віншаванне. Акрамя таго, падпішчыкі могуць падключыцца да бонуснай праграмы і атрымаць скідкі ў некаторых магазінах і ўстановах сэрвісу горада. Спіс партнёраў «раёнкі» друкуецца ў газеце ў пачатку кожнага месяца.

Таму заставайцеся з намі і карыстайцеся магчымасцю даць у газету бясплатную рэкламу!

Марына ВАКУЛЬСКАЯ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Ні адзін чалавек, якія б заробкі ён ні меў, відаць, ніколі не скажа, што яму хапае грошай на ўсе яго жаданні. Аднак мы вырашылі самастойна разабрацца, чаму людзі выпісваюць і чаму не выпісваюць «Раённыя будні». І даведаліся, што прычына «не хапае грошай» далёка не такая папулярная. Даволі часта ў многіх не хапіла часу зайсці ў паштовае аддзяленне свайго населенага пункта. Нехта не змог сустрэцца з паштальёнам, бо працяглы час адсутнічаў дома. А хтосьці проста забыў. У гады свайго юнацтва, калі вучыўся ў вучылішчы, давялося пазнаёміцца з работай грамадскіх распаўсюджвальнікаў, або, як іх інакш называлі, пазаштатных паштальёнаў. Па агульным галасаванні ў групе мяне назначылі такім распаўсюджвальнікам, у абавязкі якога ўваходзіў збор інфармацыі ад кожнага аднагрупніка: якія выданні, на які перыяд, з якога месяца падпісваць. У мяне быў падпісны каталог, па якім вызначаўся з перыядычнасцю выхаду часопісаў і газет, даведваўся аб канчатковым кошце і збіраў грошы. На пошце здаваў усю суму і атрымліваў квіткі аб падпісцы.

Як успамінаюць супрацоўнікі нашага вузла паштовай сувязі, гэта сістэма выдатна працавала на многіх прадпрыемствах раёна. З цягам часу яна незаўважна адышла ў нябыт, хаця цяпер, у наш напружаны час, зноў набывае сваю актуальнасць. 

Пакуль у Пружанскім раёне, па інфармацыі раённай пошты, толькі ў трох арганізацыях вырашылі адрадзіць сістэму. Напрыклад, С.В.Літвіновіч, які працуе на раённым вузле паштовай сувязі, сцвярджае, што падчас падпісной кампаніі ён падпісвае да 70 чалавек. Прычым важна, што чалавек атрымлівае ад яго поўную інфармацыю па выданнях, даведваецца якія акцыі ці навінкі прапануе падпісны каталог. І пры гэтым, яму ўвогуле не трэба «трымаць у галаве» дату чарговай падпісной кампаніі. Свой пазаштатны паштальён ёсць і ў рай-спажыўтаварыстве.

А з нядаўняга часу грамадскі распаўсюджвальнік з’явіўся і ў нашай рэдакцыі. А падказалі нашы чытачы, якія часта наведваюць рэдакцыю з мэтай даць аб’яву або віншаванне, атрымаць карысную інфармацыю. «Чаму б вам не падпісваць нас на месцы?»— пыталі многія. І мы адгукнуліся на іх просьбы. Афармляецца падпіска вельмі проста: выбіраецца перыяд на месяц, квартал або паўгоддзе, у спецыяльныя бланкі строгай справаздачнасці заносяцца дадзеныя падпісчыка, пасля чаго яму аддаецца адрыўны квіток. Уся інфармацыя абавязкова накіроўваецца на вузел паштовай сувязі, супрацоўнікі якой потым і займаюцца дастаўкай. Словам, паслуга абсалютна знаёмая ўсім, хто хаця б адзін раз падпісаўся на «раёнку», але з павышанай даступнасцю: за адно наведванне рэдакцыі можна адразу вырашыць шмат пытанняў. Дарэчы, з нагоды падпіскі на раённую газету можна патэлефанаваць у рэдакцыю па нумары 9-20-54.

Падобную сістэму пазаштатных распаўсюджвальнікаў няблага было б укараніць і ў іншых арганізацыях, асабліва там, дзе колькасць работнікаў ад 100 чалавек і больш. Відавочна, што, акрамя зручнасцей, для саміх працаўнікоў, яна нічога іншага не прынясе. Затое пазбавіць людзей ад неабходнасці памятаць, што набліжаецца час падпісацца на любімую газету. Спадзяемся, што сярод такіх выданняў ёсць і будуць «Раённыя будні».

Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *