Воскресенье, 21 января 2018

А каких изменений в ПДД ждете вы?

462

У адным з выпускаў тэлеперадачы «Контуры» на канале «АНТ» начальнік упраўлення дзяржаўтаінспекцыі МУС Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Карзюк анансаваў работу над змяненнямі ў ПДР.

Напрыклад, будуць удасканалены нормы наконт пропуску пешаходаў на «зебры», якія з’явіліся ў 2007 годзе. Зараз яны не маюць канкрэтыкі,   з-за чаго ў любых сітуацыях заўсёды лічыцца вінаватым вадзіцель. Але ў адным з пунктаў ад кіроўцы патрабуецца знізіць хуткасць і прапусціць пешахода. У іншым існуюць  патрабаванні да пешаходаў,  якія павінны пераканацца ў бяспецы перад тым, як пераходзіць праезную частку. Як паведаміў Дзмітрый Карзюк, у новых правілах  па-іншаму прапішуць прыярытэты вадзіцеляў і пешаходаў на пераходзе. Маецца на ўвазе, што вызначыцца, у якім месцы і ў які час кіроўца павінен спыніцца, каб прапусціць пешахода. Будзе выразна пазначана, на якой паласе павінен знаходзіцца пешаход для абавязковага спынення аўтамабіля вадзіцелем.

Згодна са змяненнямі, паведамленні аб штрафах будуць прыходзіць на мабільны тэлефон, а не па пошце, як зараз дасылаюцца «лісты шчасця». Такая сістэма ўжо праходзіць тэставанне па ўсёй Беларусі.

У дадатак, запланаваны шэраг зручнасцей для саміх вадзіцеляў. Напрыклад, дзякуючы больш маштабнаму ўкараненню ІТ-тэхналогій ёсць магчымасць максімальна знізіць кантакт заяўніка з супрацоўнікам інспекцыі. Для чаго ДАІ абвешчаны тэндар на закуп  аўтаматызаванай сістэмы па продажы сваіх паслуг. У поўную сілу яна запрацуе гады праз два-тры, што дазволіць па многіх пытаннях, такіх як рэгістрацыя аўто, выбар нумара і іншых, увогуле не наведваць аддзяленні інспекцыі.

Таксама ў планах выдаваць вадзіцельскія пасведчанні, абсталяваныя РФ-адзнакамі, дзякуючы чаму паказваць «правы» супрацоўніку ДАІ, які спыніў на дарозе, будзе неабавязкова. Сістэма прагледзіць дадзеныя на адлегласці і самастойна перадасць інфармацыю аб кіроўцы на планшэт інспектара.

Між тым, па-ранейшаму па-за ўвагай ініцыятараў змен у Правілах дарожнага руху застаецца сітуацыя з веласіпедыстамі. Патрабаванні да іх становяцца больш жорсткімі, бо яны з’яўляюцца асноўнымі канкурэнтамі аўтамабілістаў на дарогах, асабліва ў такіх раёнах, як наш. Напрыклад, патрабаванні да «тэхнічна спраўнай» транспартнай адзінкі, якая павінна нават у светлы час сутак мець святловяртаючыя элементы, а таксама люстэрка задняга віду. Вытворцы, у тым ліку, і айчынны, не лічаць неабходным устанаўліваць усе неабходныя элементы, якія патрабуюцца ПДР, ускладваючы гэтыя абавязкі на саміх пакупнікоў.

Таксама ў правілах не гаворыцца, якім чынам павінна быць устаноўлена люстэрка, з-за чаго на многіх веласіпедах яно проста прымацавана «для прыгажосці».

А якіх змен у ПДР хацелася б вам, паважаныя чытачы «Аўтабудняў»?

Чакаем вашых прапаноў і заўваг па тэл.   9-15-02, 8-029-529-17-30 або на электронны адрас sidorne@tut.by.

Один комментарий

  • Алекс

    У нас нормальные Правила……я жду возвращения езды с ближним светом фар, хотя бы в осенне-зимний период…обязательного!!!Потому что многие наши люди из-за своей ….»дремучести» не понимают многих вещей. Значит надо узаконить. А еще ждем работы ГАИ на профилактику, а не пока жареный петух клюнет…….тогда начинают глупые знаки устанавливать и прочее, что потом отменят через пять лет……типа меры приняты ……совок процветает!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *