Пятница, 22 июня 2018

Последний звонок прозвучал сегодня для 359 выпускников района

1 562

Цудоўнае надвор’е выдалася ў перадапошні дзень мая. Яно задало настрой і школьнікам: са школьных двароў даносіліся гукі музыкі, віншаванні і пажаданні. Для выпускнікоў апошні школьны званок — і вясёлае, і сумнае свята адначасова. Гэта апошнія дні адыходзячага дзяцінства, развітанне са школай, сустрэча з нязведанай будучыняй.Сёлета апошні школьны званок празвінеў для 359 адзінаццацікласнікаў Пружаншчыны. Яшчэ 469 вучняў заканчваюць дзявяты клас. У бягучым годзе сямёра выпускнікоў Пружаншчыны — прэтэндэнты на атрыманне залатога медаля. Пацвярджэння выдатных ведаў падчас экзаменацыйных іспытаў чакаюць ад выпускнікоў гімназіі, СШ №4 і СШ №5 горада Пружаны — на залаты медаль ідуць па адным вучні ў кожнай установе. А вось у СШ №3 сёлета ажно тры выдатнікі з 32 выпускнікоў.  З сельскіх школ верагодны медаліст толькі ў Бакунскім ВПК д/с-СШ. Ад запаветнай мэты выпускнікоў аддзяляе адзін крок — паспяховая здача выпускных экзаменаў.

Кацярына Бондар, студэнтка Гомельскага  дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны.

На здымку: апошні школьны званок у СШ №3 далі Міхаіл Валкавыцкі і Паліна Богдан.

Фота Марыны ВАКУЛЬСКАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *