Четверг, 18 января 2018

Аварийные балконы на Кобринской демонтированы

1 476

У чэрвені абваліўся балкон у шматпавярхоўцы па вул.Кобрынскай. Кавалак тратуара каля дома да цяперашняга часу адгаро-джаны стужкамі. Якраз насупраць пешаходнага пераходу ля святлафора. Безумоўна, гэта стварае пэўныя нязручнасці для пешаходаў. І ў доме №4 па вул. Паркавай пры візуальным абследаванні адзін з балконаў аказаўся аварыйным. Вялiкае значэнне маюць плиты перекрытия. Тэрыторыя пад балконам таксама ўжо каторы месяц абгароджана. Колькі нам яшчэ абыходзіць аварыйныя балконы і баяцца, што яны могуць абваліцца?
Са званка ў рэдакцыю.

Па адказ на пытанне мы звярнуліся да намесніка начальніка раённага ад-дзела па надзвычайных сітуацыях А.А.ЗАРЭЦКАГА. Ён паведаміў, што ў час абследавання балконаў у шматпавярховых дамах было выяўлена, што 215 балконам і 92 казыркам патрабуецца бягучы рамонт. 189 балконам і 8 казыркам патрабуецца дадатковае інструментальнае абследаванне з дасканалым вывучэннем спецыялістамі выступаючых канструкцый. Што тычыцца 24 балконаў дома №2 па вуліцы Кобрынскай, адзін з якіх у чэрвені абваліўся, то пасля праверкі тэхнічны стан усіх іх прызнаны нездавальняючым. Гэтыя балконы будуць знесены ў сувязі з небяспекай для жыцця людзей, якую яны ўтойваюць. Ужо заказаны праект на будаўніцтва на іх месцы лоджыяў, як гэта зроблена на дамах па вуліцы Шырмы.

3 комментариев

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *