Понедельник, 22 октября 2018

122 км/ч. СК завершил расследование по факту ДТП на Советской

2 014

Увечары чацвёртага сакавіка на скрыжаванні вуліц Вінаградава-Савецкая-Я.Купалы адбылася жудасная аварыя, у якой пацярпела пешаход і загінуў матацыкліст. Па факце была ўзбуджана крымінальная справа, і нядаўна райаддзелам Следчага камітэта было скончана расследаванне.

Як расказвае следчы А.А.Міклашэвіч, устаноўлена, што ў дарожна-транспартным здарэнні  поўнасцю вінаваты малады матацыкліст. Жыхар горада вырашыў пракатнуцца на чужым транспарце. Падчас апытання гаспадара транспарту, высветлілася, што матацыкл загінуўшы ўзяў без дазволу. Адпаведна з крымінальным заканадаўствам  гэта  можна кваліфікаваць як крадзеж або ўгон. На вуліцы Савецкай — на ўчастку ад парку да пешаходнага пераходу — каля ДБ «Прэстыж» ён разагнаўся да хуткасці больш за 122 км/у гадзіну ў пайшоў на абгон спадарожнага аўтамабіля. У цемры і на вялікай хуткасці ён не паспеў зрэагаваць на  маладую пару, якая якраз у гэты момант знаходзілася на «зебры».

У выніку сутыкнення матацыкліст загінуў на месцы здарэння, моцныя траўмы атрымала жыхарка горада, якая і па сённяшні дзень знаходзіцца на лячэнні.

Алег Сідарэнка.

2 комментариев

  • ёсць

    там хутчэй за 50 нельга ехаці, вельмі шмат «цвярозых» у вечары бывае

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Алекс

    Все понимаю и сочувствую жертвам……на этом месте сразу появился «лежачий полицейский» …….что это дает? Ничего кроме лишнего шума тормозов, загазованности, и разбитых подвесок……тем более , что все «лежачие» в нашем городе сделаны не по ГОСТу и людьми, у которых руки растут из не того места. На каждой дороги ГАИ не поставишь и «лежачих» не положишь……нужна профилактика, но не та, что проводится работниками ГАИ, которые прячутся до сих пор в кустах……

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *