Воскресенье, 23 сентября 2018

Мал золотник, да дорог. Цех мясных полуфабрикатов комбината кооперативной промышленности ежемесячно поставляет в торговлю 22 тонны продукции

725

У структуры камбіната кааператыўнай прамысловасці цэх мясных паўфабрыкатаў з’яўляецца адным з самых дробных падраздзяленняў. Аднак «малы залатнік, ды дарагі»: цэх адыгрывае сур’ёзную экспартную ролю не толькі для філіяла райспажыўтаварыства, але і ў раённай сферы гандлю ў цэлым. Як расказвае дырэктар ККП П.М.Феранец, адзначаецца стабільны прырост аб’ёмаў паставак. На сённяшні дзень 22 тоны мясных паўфабрыкатаў штомесяц адгружаецца ў гандаль, з  іх толькі чацвёртая частка застаецца ў межах раёна.

Новае дыханне цэх мясных паўфабрыкатаў атрымаў у красавіку 2015 года. Разам з касметычнай яго рэканструкцыяй закончылася маштабная работа па сертыфікацыі вытворчасці з улікам міжнародных стандартаў якасці выпускаемай прадукцыі. Што дазволіла ўключыць у геаграфію паставак не толькі суседнія з Пружанскім раёны, але і многія расійскія рэгіёны.

— На вытворчасці падраздзялення працуе 14 чалавек, і зараз адзін работнік апрацоўвае звыш пяці тон  мяса ў месяц,— расказвае Павел Мікалаевіч. — Фізічная праца даволі цяжкая, але людзі разумеюць, што ад іх працавітасці напрамую залежыць уласны матэрыяльны дабрабыт.

Прызнаецца кіраўнік і ў тым, што пачынаць работу было няпроста, не хапала кваліфікаваных кадраў. За мінулыя гады ўдалося  стварыць трывалы  калектыў. Прычым праца арганізавана такім чынам, што спецыялісты самі зацікаўлены ў атрыманні профільнай адукацыі, у тым ліку, і вышэйшай. Сярэдні заробак на вытворчасці зараз перавышае планку ў 500 рублёў, дзякуючы чаму ў цэху адсутнічае цякучасць кадраў.

Прадукцыя цэха  практычна не назапашваецца на складах, попыт на яе  ўстойлівы і сярод пружанцаў. Істотную частку выпускаемых аб’ёмаў забіраюць сацыяльныя, медыцынскія ўстановы, школы і дзіцячыя садкі. Не пустуюць прылаўкі  фірменных магазінаў райспажыўтаварыства, дзе таксама пакупнікі з ахвотай разбіраюць мясныя паўфабрыкаты камбіната кааператыўнай прамысловасці. Сёння асартымент падраздзялення налічвае звыш паўтара дзясятка пазіцый, частка з якіх з’явілася пасля ўстаноўкі абсталявання па вакуумнай упакоўцы. Ёсць жаданне пашырыць наменклатуру вырабаў, для чаго зараз кіраўніцтвам прадпрыемства вывучаецца тэхналагічная магчымасць і, зразумела, фінансавая складаемая рэалізацыі такіх задумак.

На здымках: на вакуумнай упакоўцы працуе жылоўшчыца Т.М.Гарнеўская, кантроль за працэсам ажыццяўляе майстар Н.Ю.Крышчык;  абвалоўка мяса — справа мужчынская.

Алег СІДАРЭНКА,                Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Один комментарий

  • Sralee Muhee

    Пиццот рублёу? Прадзидзент казау пра пиццо даларау! 😀 😀 😀

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *