Понедельник, 10 декабря 2018

Елена Черник из Мокрого обыграла знатоков «Что? Где? Когда?»

1 450

Напрыканцы красавіка пружанскія аматары тэлегульні “Што? Дзе? Калі?” былі прыемна ўражаны тым, што ў фінале  веснавой серыі гульняў прагучала пытанне нашай зямлячкі. Алена Чэрнік не проста згуляла з беларускай камандай знаўцаў, але і выйграла ў іх!

Прадавец магазіна ААТ «Жураўлінае» жыхарка аграгарадка Мокрае Алена Чэрнік расказвае, што яшчэ ў лістападзе даслала на гульню пытанне, якое даўно “круцілася ў галаве”.

— Яшчэ ў 2008 годзе  ў часопісе “National Geographic Russia” я знайшла выказванне караля касметыкі Чарльза Рэўсана, які казаў, што фірма прадае не проста парфумы і касметыку: «Мы прадаем Вам надзею». У адзін з восеньскіх вечароў, калі на вёсцы менш работы, я села за стол, сфармулявала пытанне і адправіла ліст. А ў красавіку, за дзень да гульні, мне патэлефанавалі з рэдакцыі і параілі сачыць за эфірам. З гэтага моманту я пачала хвалявацца. Пытанне здавалася мне надта нескладаным, і падчас прагляду перадачы, калі ваўчок спыніўся на ім, я думала, што знаўцы дадуць датэрміновы адказ!

Алена Сяргееўна прызнаецца, што такога здзіўлення ў яе жыцці не было гадоў 20! І амаль сур’ёзна заяўляе, што не дыхала цэлую мінуту, пакуль ішло абмеркаванне.

— Колькі гадоў гляджу “Што? Дзе? Калі?” і ўвесь час перажывала за знаўцаў.  Але на гэты раз я была на баку гледачоў! Адметна, што ў камандзе некалькі разоў гучала правільная версія. Тым не менш адказ знаўцаў, якія зрабілі канчатковы вывад, што надзею даюць падушкі бяспекі ў аўтамабілі, — дазволіў святкаваць перамогу мне.

Дарэчы, першы раз сваё пытанне знаўцам Алена Сяргееўна накіравала ў 1986 годзе, але тады не пашанцавала, і яно не трапіла ў эфір. Акрамя інтэлектуальных гульняў жанчына захапляецца паэзіяй, любіць спяваць, удзельнічае ў мастацкай самадзейнасці і разам з унукам парыцца ў лазні. Яшчэ яна любіць гатаваць і часта частуе сваю сям’ю прыгожай і смачнай выпечкай. Але зараз Алена Чэрнік  думае над новымі пытаннямі. Магчыма, хутка мы іх пачуем на чарговай перадачы. Задумак наконт пытанняў шмат, галоўнае, каб яны спадабаліся рэдактарам праграмы!

Кацярына ПАШКЕВІЧ,  Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Один комментарий

  • Алекс

    всегда рады за наших земляков !!! Поздравляем !

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *