Среда, 26 сентября 2018

3,5 тысяч рублей Белгосстрах выплатил жителям района за подтопленную в начале мая картошку

466

Звыш 3,5 тысяч рублёў склалі выплаты прадстаўніцтва Белдзяржстраху жыхарам нашага горада і раёна за падтопленую вадой бульбу.

Нагадаем, што нямала бяды людзям нарабілі празмерныя ападкі, якія выпалі на Пружаншчыне 7 мая. Па гэтай прычыне ў вадзе апынулася і бульба, якую з зімы захоўвалі дбайныя гаспадары. 16 чалавек, якія пацярпелі з-за гэтага і якія мелі дагаворы добраахвотнага страхавання хатняй маёмасці, звярнуліся ў прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Пружанскім раёне па кампенсацыю. Грошы ім былі  неадкладна выплачаны. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *