Вторник, 20 февраля 2018

Наши велосипедисты стали вторыми в общекомандном зачете спартакиады школьников Брестской области

333

На працягу чатырох дзён на тэрыторыі Пружанскага раёна праходзіла спартакіяда школьнікаў Брэсцкай вобласці па веласпорце сярод спартсменаў 2001-2002 г.г. нараджэння і маладзей.

У спаборніцтвах брала ўдзел шэсць каманд, у складзе якіх 33 юнакі і 23 дзяўчыны.

Пружанскае аддзяленне Брэсцкай СДЮШАР прафсаюзаў (трэнеры Юрый Валкавыцкі і Анатоль Плеска) было прадстаўлена 12 велагоншчыкамі.

Паспяховай стала для нашых дзяўчат камандная гонка, дзе яны паказалі другі вынік. За каманду выступалі Наталля Захарава, Ганна Ішчык, Валерыя Сцепанец, Вольга Кабанчук. Дарэчы, усе яны з’яўляюцца навучэнкамі ДУА «Мокраўскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа».

Акрамя гэтага, Ганна Ішчык была трэцяй у індывідуальнай і групавой гонках. Наталля Захарава такога ж поспеху дабілася ў гонцы крытэрыум.

У агульнакамандным заліку пружанскія веласіпедысты занялі другое месца, прапусціўшы наперад толькі каманду Брэста. Трэці вынік у школьнікаў з Бярозы.

Па выніках спаборніцтваў мацнейшыя спартсмены будуць прадстаўляць Брэсцкую вобласць на рэспубліканскай спартакіядзе.

Мікола Архуцік, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *