Вторник, 14 августа 2018

Ко Дню работников физической культуры и спорта в Пружанах прошла легкоатлетическая эстафета

641

У мінулы аўторак у Пружанах была праведзена лёгкаатлетычная эстафета сярод вучнёўскай моладзі, прысвечаная Дню работнікаў фізічнай культуры і спорту.

На старт выйшлі прадстаўнікі ўсіх школ горада, гімназіі і Ружанскай СШ. У складзе кожнай каманды — пяць юнакоў і пяць дзяўчат. Стартавала і фінішавала эстафета каля гарадскога Палаца культуры. Яе ўдзельнікі павінны былі пераадолець некалькі кіламетраў па вуліцах Савецкай, Чырвонаармейскай, Кастрычніцкай і Рыгора Шырмы.

Першай на фінішы была каманда СШ №3, але, паколькі яна парушыла палажэнне аб правядзенні эстафеты (адзін з удзельнікаў выступаў адразу на двух этапах), пераможцай была прызнана каманда СШ №5. За пераможцаў выступалі Дар’я Худалеева, Вольга Качанава, Дар’я Якута, Валерыя Покала, Лізавета Люсцібер, Аляксандр Жукоўскі, Максім Токар, Андрэй Астапчык,  Дзмітрый Сіцянкоў, Мікалай Карпыза.

Другое месца дасталося навучэнцам гімназіі, трэцяе — СШ №1.

Каманда-пераможца ўзнагароджана кубкам, а таксама разам з прызёрамі спаборніцтваў граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Мікола АРХУЦІК, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *