Вторник, 14 августа 2018

На уровне республики. Спортсмены из колледжа готовятся к 10-ым в этом году соревнованиям

527

Выхаванцы выкладчыка фізічнай  культуры Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа Аляксандра Мацаюка, напэўна, прывыклі да таго, што часта прымаюць віншаванні як пераможцы: юнакі рэгулярна займаюць прызавыя месцы ў спартыўных першынствах рознага ўзроўню.

На абласных спаборніцтвах па дапрызыўнай падрыхтоўцы, якія праводзіліся пару тыдняў таму каманда з Пружан саступіла ўсяго адно ачко сапернікам з Пінска і апынулася на другой прыступцы п’едэстала пераможцаў. Вызначыліся юнакі і ў асабістым заліку ў сваіх узроставых групах. Улад Гаўрыльчук стаў лепшым у стральбе, Дзяніс Яўтушык — трэцім. А Івану Зіновічу наогул не знайшлося роўных: агульны вынік па ўсіх шасці відах праграмы спаборніцтваў юнака аказаўся лепшым, чым у яго 56 сапернікаў. Ён стаў абсалютным лідарам. Гэта дало хлопцам пуцёўку на рэспубліканскі этап спартыўнага шматбор’я, дзе яны занялі чацвёртае месца. 

Сёння ў каманды з шасці спартсменаў сямідзённыя зборы. Пад кіраўніцтвам Аляксандра Віктаравіча Мацаюка хлопцы тройчы на дзень трэніруюцца — рыхтуюцца да чарговага выступлення: яны будуць абараняць гонар Брэстчыны на рэспубліканскай спартакіядзе «Здароўе», якая праводзіцца паміж навучэнцамі сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў. Крыху раней каманда апярэдзіла сапернікаў на абласным этапе спартакіяды, дзе ў асабістых заліках вызначыліся Улад Гушча, Улад Гаўрыльчук і Павел Каляда.

Да слова, з пачатку бягучага года гэта ўжо дзясятыя спаборніцтвы, у якіх каманда А.В.Мацаюка прыме ўдзел.

Марына Вакульская, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *