Суббота, 20 октября 2018

Трагедия, которой могло не быть. Стали известны причины происшествия в Малых Яковичах

1 407

На жаль, статыстыка гібелі ад электратраўматызму па рэспубліцы папаўняецца кожны год, нягледзячы на папярэджанні і прафілактычныя мерапрыемствы. Нядаўна трагічны выпадак адбыўся і з жыхаром в.Малыя Якавічы. Пры мантажы парніка з металічным каркасам мужчына выкарыстоўваў шрубавёрт у разабраным стане. Сусед пачуў яго крык, і, калі падбег, то ўбачыў, што пацярпелага ўдарыла токам.  Выкліканыя медыкі «хуткай дапамогі» толькі канстатавалі гібель мужчыны.

Прычыны няшчасця — у грэбаванні элементарнымі правіламі электрабяспекі. Гэта было ўстаноўлена падчас расследавання абставінаў. Але позна меркаваць наконт таго, што было б, калі б… Энергаінспекцыя нагадвае, што, каб пазбегнуць падобных трагедый, не трэба набываць асаблівыя сродкі аховы, праводзіць складаныя і дарагія мерапрыемствы. Дастаткова выконваць самыя простыя правілы электрабяспекі, аб чым інспектары «Энерганагляду» пастаянна расказваюць грамадзянам, у працоўных калектывах, у школах і ўстановах аховы здароўя і адпачынку пры правядзенні пра-філактычных акцый. Толькі з пачатку бягучага года распаўсюджана амаль тысяча памятак, арганізаваны 59 лекцый і звыш 300 гутарак па электратраўматызма. Адпаведная інфармацыя размешчана ў грамадскім транспарце, магазінах і іншых месцах масавага збору людзей. Хочацца, каб яна атрымала разумную рэакцыю з боку лю-дзей, прымусіла задумацца аб уласнай бяспецы і здароўі.

Жанна Казмярчук, начальнік інспекцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *