Суббота, 20 октября 2018

Смотри на меня, как на равного. В Пружанах прошла акция, посвященная Международному дню борьбы за права инвалидов

480

На гарадскім стадыёне прайшла акцыя “Глядзі на мяне, як на роўнага”, прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы за правы інвалідаў. Падобныя акцыі праходзяць у нашым горадзе ўжо трэці раз. Ладзяць іх супрацоўнікі раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Сёлета ў цэнтры ўвагі апынуліся дзеці з парушэннямі апорна-рухальнага апарату.

Больш за 250 пяці- і шасцікласнікаў са школ раёна прыйшлі на стадыён, каб прыняць удзел у мерапрыемстве разам з дзецьмі з фізічнымі абмежаваннямі.  Лічыцца, што дзеці менавіта гэтага ўзросту з’яўляюцца самымі ўразлівымі ў пытаннях цярпімасці і талерантнасці.

У многіх удзельнікаў акцыі ў  адзенні прысутнічаў зялёны і фіялетавы колеры, якія сімвалізуюць парушэнні апорна-рухальнага апарату і ДЦП.

Школьнікі, выхаванцы ЦКРНіР і наведвальнікі дзённага аддзялення для маладых інвалідаў адправіліся ў падарожжа на асаблівую планету, прычым праважатымі былі менавіта дзеці з абмежаваннямі. На асаблівай планеце ўсе ўдзельнічалі ў гульнях, дзякуючы якім дзеці змаглі паспытаць адчуванні людзей, абмежаваных у  зроку, слыху, рухах.

Падводзячы вынікі акцыі, арганізатары яшчэ раз засяродзілі ўвагу на тым, што мы павінны жыць у дабрыні, дапамагаць таму, у каго нешта не атрымліваецца.

У пацверджанне сяброўства, узаемапавагі, разумення і цярпімасці ўсе разам прынялі ўдзел у танцы “Непадобныя”, а пасля выпусцілі зялёныя і фіялетавыя паветраныя шарыкі.

Арганізатары акцыі дзякуюць неабыякавым людзям, рэсурснаму цэнтру інфармацыйных тэхналогій аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, валанцёрскім атрадам “Інсайт” і “Рука дапамогі”, усім школам горада.

Кацярына ПАШКЕВІЧ,  Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *