Пятница, 20 июля 2018

Забеги в форме сердца. Пружанцы могут бегом помочь детям с сердечными заболеваниями

550

«Сардэчныя» кросы, першы з якіх летась прайшоў на Брэстчыне, пераўтвараюцца ў традыцыю. На сёлетні год таксама запланавана правядзенне падобнага забегу. Усе жыхары Брэсцкай вобласці могуць у сваім населеным пункце прыняць удзел у маштабнай дабрачыннай ініцыятыве «Забег тысячы сэрцаў», якая пройдзе з 27 па 28 мая. Для гэтага неабходна прабегчы са смартфонам любую дыстанцыю і «намаляваць» пры дапамозе трэкера вялікае сэрца.

Пасля гэтага вынікі забегу ў выглядзе скрыншота з указаннем даты, кіламетражу і маршруту (асабліва, калі ён нагадвае «сэрца») застанецца толькі выкласці ў сацыяльныя сеткі з хештегом #velcombegom або #велкомбегом. Удзельнікам прапаноўваюць актыўна дзяліцца вынікамі прабежак ў сацсетках і тым самым натхняць сваіх сяброў і знаёмых.

 Акампанія velcom, якая разам з Нацыянальным алімпійскім камітэтам і Міністэрствам аховы здароўя выступае арганізатарам мерапрыемства, перавядзе кіламетры ў рублі (1 км=2 рублі) і накіруе ўсю суму на карысць дзецям з  захворваннямі сэрца, якія праходзяць рэабілітацыю ў аддзяленні дзіцячай кардыёхірургіі РНЦП «Дзіцячая хірургія».

Один комментарий

  • ёсць

    а если бежать из страны?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *